14 снежня ў ПЭН-цэнтры прайшоў паэтычны слэм, арганізаваны студэнцкай супольнасцю Беларускага Калегіума.
Маладыя паэты сабраліся разам, каб падзяліцца сваёй творчасцю, натхніць адно аднаго і паспаборнічаць у чытанні вершаў. 10 удзельнікаў цягам трох тураў змагаліся за перамогу, чытаючы спачатку вершы знакамітых паэтаў, а потым уласныя творы.
Незалежнае і аб’ектыўнае журы, выбранае з прысутных на слэме гасцей і гледачоў, ставіла адзнакі за змест і выкананне твораў і такім чынам вызначыла трох паэтаў, якія прайшлі ў фінал. Судзіць журы было цяжка, таму што ўсе ўдзельнікі выступалі на высокім узроўні, здзіўлялі і хвалявалі — кожны бал быў вырашальным.
Дадаў цікавасці мерапрыемству спецыяльна запрошаны госць — малады паэт Алесь Снег, які сваімі вершамі ўзрушыў і растапіў нават самыя халодныя сэрцы.
У апошнім туры ўсе госці слэму выбіралі найлепшага аўтара і выканаўцу праз закрытае галасаванне.
У выніку былі вызначаны тры пераможцы:
3 месца — Данііл Лысенка (Перасмешнік);
2 месца — Ганна Комар;
1 месца — Даша Бялькевіч.
Арганізатары слэму вельмі ўдзячныя ПЭН-цэнтру, Беларускаму Калегіуму, грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, творчай майстэрні belstyle і майстэрні creo.by за падтрымку і падарункі.
Фота — Юля Міхайлоўская
Фота — Каця Караткевіч