Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
04.01.2017 | Грамадства Культура

Жбанкоў: Мы ― еўрапейскія партызаны ў зоне ўсходняга ўплыву

Tweet

Еўрарадыё разам з культуролагам Максімам Жбанковым узгадвае Год культуры ― афіцыйны і яго “паралельную рэчаіснасць”.

Слухаць размову цалкам:

Цікавыя цытаты:

Падзей у межах культурных дзяржаўных праграм не здарылася. Здзіўляцца тут няма чаму, наша дзяржаўная датацыйная культура працуе інерцыйна, не вырабляе якасна новых прадуктаў. Калі абвясцілі год культуры, забыліся пра тое, каб абвясціць дзяржаўную культуру крэатыўнай. Атрымалася другасна і бессэнсоўна.

 

Адбыўся неверагодны выбух кінафэстаў, якіх, апроч “Лістапада”, атрымалася пяць ці шэсць. Паўстае новая сістэма самаарганізацыі тых, хто вырабляе кіно, хто яго глядзіць, і тых, хто згодны яго заўважаць. Дзяржава тут ніякім чынам не далучаная.

 

Праз творчасць спадароў Курэйчыка і Марціновіча, то бок, і ў кіношным, і ў літаратурным планах адбудоўваецца плынь, якую я пазначаю, як “айчынная нацыянальная пасрэдная культура”. Гэта культура, як кажуць, дамашняй тэмпературы, якая не геніяльная, не фатальна катастрафічная, а якая задавальняе патрэбы сярэдняга спажыўца. Без гэтага ўзроўню культуры не можа быць таго, што мы лічым высокай ці элітарнай культурай. Мы дагэтуль будавалі культуру няправільна, мы яе будавалі зверху, а цяпер яна арганічна паўстае знізу. Два паверхі маем, падмурак ёсць, можам будаваць далей.

 

Вылучыў новы альбом Лявона Вольскага менавіта таму, што гэта спрэчная праца, вельмі асабістая, але гэта тое, што немагчыма не заўважыць. “Псіхасаматыка” вельмі няроўная: ёсць прэтэнзіі і да структуры, і да якасці гуку, і да лірыкі, у якой зашмат аўтапаўтораў. Але праўда ў тым, што нічога раўнамоцнага гэтаму альбому ў нас не з’явілася.

 

Тое, што нашы выгнаннікі вяртаюцца на радзіму, гэта дзіўная і вельмі цікавая справа. Мяркую, што культурныя адміністратары і дзяржменеджары кепска разумеюць, што рабіць з нефарматнай культурай, што ўжо можна ці нельга, ці яна на краіну працуе ці ўсё ж такі супраць? І ў гэтай разгубленасці дзяржменеджараў ёсць шанец для нефарматнай культуры.

 

Пры гэтым нікуды не падзелася цэнзура, бо меліся ў гэтай сітуацыі і адмененыя канцэрты, і забароненыя выступы, і нават прафільтраваная праграма фэсту Boolbamoovie, з якой прыбралі тое кіно, якое, як падавалася экспертам, абразіла айчынных міліцыянтаў. То бок, кіраўнікі нікуды не падзеліся. Але, дзякуй богу, што ад іх залежыць усё менш.

Калі казаць пра нейкія спробы самаарганізацыі мастацкага жыцця, то трэба узгадаць неверагодны выбух так званых крэатыўных прастораў. Бо раней была адна на ўсіх галерэя “Ў” і ЦЭХ, а цяпер і Корпус 8, і Корпус 6, і Улей. Нечакана апынулася, што творчых пляцовак не замала, а можа, нават зашмат для гэтай колькасці крэатыўных кадраў. Фактычна несістэмная культура пачынае не проста жыць, а віраваць.

 

Кодэкс аб культуры ― гэта адміністрацыйная ініцыятыва. Кажуць, што такога нідзе няма, прабачце, гэта не дасягненне, гэта пытанне да тых, хто яго зрабіў: а навошта гэта ў нас ёсць?

 

У нас вельмі моцная паэзія, у нас абсалютна еўрапейская літаратура, у нас цяпер на вачох паўстае еўрапейскага ўзроўню індзі-кіно і новая музычная хваля. Гэта тая непадкантрольная прастора, якая нас яшчэ не аднойчы здзівіць. І сам факт яе існавання ― гэта, напэўна, галоўная падзея ў гэтым годзе для ўсіх нас.

 

Я ніколі пра нас, як пра Усход, і не думаў. Мы ― Еўропа. Недасканалая, траўмаваная, пакрыўджаная тым самым Усходам, якая дагэтуль не вызваліся ад ціску чырвонай імперыі. Мы ― еўрапейскія партызаны ў полі ўсходняга ўплыву.

 

Галоўны здабытак гэтага года ― новая генерацыя творчай моладзі, якая імкнецца рэалізаваць сябе тут і цяпер. Гэта новыя паэты, новыя музыкі, новыя кіношнікі. Хочам мы ці не, паўстае, як казаў Грабеншчыкоў, маладая шпана, якой належыць будучыня, яе не забараніць, не стрымаць, не спыніць. Я вельмі рады гэтаму.

Еўрарадыё

Апошняе ў рубрыцы:

афиша_дегустация_сериалов
Афіша

У Мінску ўпершыню пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» – 11 мая

У мультыплексе velcom cinema 11 мая ўпершыню пройдзе бясплатны паказ папулярных серыялаў. Гледачам таксама прапануюць тэматычныя закускі і бясплатныя напоі,...

z_5ab06c61
Афіша У краіне

Фэст экскурсаводаў у Віцебску – 2018 г. Поўны спіс экскурсій

Добры дзень. Вашай увазе в​​ыніковая праграма Фэста экскурсаводаў у Віцебску ў 2018 г. Экскурсіі пачнуцца ўжо сёння! Увага, на экскурсіі ў музэй міліцыі...

2016-10-15-legion6

Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”

Мова Купалы і Коласа. Мова матчына. Мова як сэнс жыцця. Мова як наркотык. Мова як індульгенцыя. Забіць за мову! Дайце мне мовы – нічога больш! Змагацца...

Leakadzija_Syseja_01
Гісторыя

Леакадзія Шышэя: “Добра, што я пасядзела — шмат даведалася ў жыцці…”

Кароткі зьмест: Слонім. Саюз беларускай моладзі — «Адлічэньне» з «Чайкі» — Арышт. Ратавалі малітвы — Турэмны побыт. Суд — Лягер. Праца. — Ларыса Геніюш....



Апошнія навіны

    Афіша
    У Мінску ўпершыню пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» – 11 мая
    Афіша У краіне
    Фэст экскурсаводаў у Віцебску – 2018 г. Поўны спіс экскурсій
    Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    Гісторыя
    Леакадзія Шышэя: “Добра, што я пасядзела — шмат даведалася ў жыцці…”
    Культура
    Конкурс: арт-аб’ект у памяць пра Алеся Адамовіча
    Замежжа Літаратура
    “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    Музыка
    Першы канцэрт Osimira за 5 гадоў (фота)
    Мастацтва
    Выстава пад адкрытым небам сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі
    Грамадства
    У Мінску могуць з’явіцца вуліцы Алеся Дудара, Аркадзя Смоліча і парк Чынгіза Айтматава
    Гісторыя Літаратура
    Андрэй Мельнікаў: Не талды-курган
    Асоба Музыка
    Ірэна Катвіцкая, фестываль «Беларускі стыль» і не толькі музыка (фота)
    Грамадства
    Спадчына як рэстаран, альбо Ці месца дзіцячаму садку ў палацы?
    Гісторыя
    Поспехі савецкага развіцця вачыма спецслужбаў
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Ад ідэі да справы: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму? Дыскутуем у Докшыцах ужо сёння!
    Грамадства
    Лёс Старога замка ў Гродне зацікавіў польскага дэпутата

Афіша

  • 22.04Тэатральна-чайная сустрэча з Гражынай Быкавай
  • 22.04“Живой уголок” в музее Азгура: Руж Янг (18+)
  • 22.04Стары Ольса / У карчме
  • 22.04Банкер фест 2018
  • 22.04Все свои: Красавчики & Gunships to Colorado & Fake Lab
  • 24.04Адкрыццё выставы акварэлі “Зямное і нябеснае”
  • 24.04Вечар памяці Мая Данцыга

УСЕ ПАДЗЕI

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    • Як прэзентавалі новы сінгл гурта “Петля Пристрастия” (фота)
    • “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    • Віктар Марціновіч: Чаго чакаць беларусам ад Трэцяй сусветнай вайны
    • Ірэна Катвіцкая, фестываль «Беларускі стыль» і не толькі музыка (фота)

Ахова спадчыны

  • Малапольскі накірунак
  • Пярліны Падляшша
  • ПАДНЯПРОЎСКІЯ СКАРБЫ
  • Специалистов нет, денег мало, законы несовершенны. Что не так с белорусской реставрацией
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM