Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
10.04.2010 | Як я стаў беларусам

Шчытова Таццяна: “Я нарадзілася беларускай”

Tweet

scytova-tacciana

Бягу над рэчкай сцежкай вузкай,
Гукаюсь песняю з зямлёй.
Я нарадзілась беларускай,
Ды з чягам часу стала ёй.

Я вандраваць люблю бясконца.
Была ў замежжы, ды нідзе
Не знойдзецца такога сонца,
Што б’ецца пырскамі ў вадзе.

Мой край вясёлкавых усмешак
І зблізку бачны, і здаля
Як вытканы нітамі, сцежкі
Раллі і ручаін зямля.

На мове песняў і абрусаў
З усім сусветам гавару:
Я нарадзілась беларускай,
Дык беларускаю памру.

“Беларуска” Таццяна Шчытова

Я паходжання амаль рускага, прозвішча маё Шчытова. Апошнім часам, аднак, я завуся Яна, бо Яна – гэта яна. Нарадзілася на Смаленшчычне, а беларускую мову палюбіла праз Караткевіча. Мне параіла сяброўка прачытаць збор яго апавяданняў. Спачатку чытала са слоўнікам, потым у часопісах пабачыла “Дзікае паляванне” – і калі выйшаў працяг на рускай мове, я ўжо магла абысціся без яго. Чытаць Караткевіча на роднай беларускай і на расійскай – вялікая розніца. Толькі ў апошні час адкрыла для сябе Караткевіча-паэта.

Мае захапленне Беларуссю грунтуецца таксама на захапленні прыгажосцю сусвету і асабліва нашай краіны. Заўжды хацелася ведаць выток рэк. У дзевяць гадоў я зрабіла першае ў жыцці падарожжа ўверх па Свіслачы, прайшла кіламетры тры. Потым вярнулася сама, грамадскім транспартам. І так паступова ў мяне абудзілася цікавасць да вытокаў. Я пачала цікавіцца гісторыяй Беларусі, вытокамі Беларусі.

Быць беларускай – увесь час даведвацца нешта новае пра Беларусь, вандраваць па ёй і ведаць амаль кожны яе куточак. Праз гэта я скончыла курсы экскурсаводаў і цяпер працую як прафесійны экскурсавод. Для мяне беларушчына – гэта людзі. Яны ў Беларусі цудоўныя. Люблю беларускіх людзей. Быць беларускай для мяне – гэта і ведаць свае вытокі. Дзякуючы маці я ведаю свой род да прапрапрапрадзеда, імем якога названая вёсачка на Смаленшчыне.

Шчытова Таццяна, інжынер, экскурсавод

Пра праект “Як я стаў беларусам”

Апошняе ў рубрыцы:

Як я стаў беларусам

Раман Бекарэвіч: Мой доўгі шлях, альбо як я асэнсаваў сябе беларусам

Я нарадзіўся ў рускамоўнай сям’і, але ўсе мае родныя акрамя бабулі па матчынай лініі па пашпарце былі беларусамі. Першым штуршком да асэнсавання...

Як я стаў беларусам

Вольга Рудніцкая: “Кожная нацыя адрозная ад іншых і багатая”

— Тое, што я люблю Беларусь і што мне не ўсё роўна, што з ёй адбываецца, я зразумела ў школе. Гэта быў цудоўны час адраджэння, калі толькі пачыналі выходзіць...

Як я стаў беларусам

Руслан Ясаеў: “Беларускае мне вельмі роднае”

— Беларусам я менавіта стаў. Мае карані хаваюцца недзе ў гарах паўночнага Каўказа. Беларуска толькі маці, а бацька – цалкам каўказскі чалавек. Я ўсё...

Як я стаў беларусам

Зміцер Конанчык: “Хвароба прынесла абнаўленне”

— Гісторыя маёй беларускасці звязаная са зрокам. Я моцна застудзіў вока, была страшная хвароба, якую нават не буду называць. Думаў, што ўсё не так...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 16.02Фестиваль наук “Есть вопрос!”
  • 16.02Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча
  • 16.02Greenlandia & Open Space
  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Бяспека камеры назірання
    • Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM