Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня выдавецтва «Юніпак» выпусціла кнігу «Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі».
Яе аўтары – вядомыя пісьменнікі Ірына Масляніцына і Мікола Багадзяж – здзіўляюць, хвалююць, заінтрыгоўваюць чытачоў падзеямі і персонамі вякоў даўно мінулых, знаходзячы для іх штораз новыя нюансы, фарбы, інтэрпрэтацыі. Нават для знаёмых сёння, пэўна, усім без выключэння княгіні Рагнеды і святой Еўфрасінні Полацкай. Гераіні кнігі – сапраўдныя выбранніцы лёсу: моцныя духам, таленавітыя, чароўна абаяльныя. Кожная з іх пакінула незабыўны след у дзяржаўных справах, рэлігіі, асветніцтве, мастацтве нашай краіны, і не толькі. Пад адной вокладкай – 16 імёнаў, якія нам, грамадзянам Беларусі, трэба ведаць, якімі варта ганарыцца. Вось характэрны прыклад: звычайна расійскія гісторыкі пішуць, што імператрыца Кацярына І, жонка Пятра І, нарадзілася ў Інфлянтах, але насамрэч яна паходзіла з Віцебшчыны, з сям’і прыгонных сялян. Тэкст цалкам.