Слоўнік новых слоў беларускай мовы
Уласевіч В.І., Даўгулевіч Н.М.
Выдавецтва: ТетраСистемс, 2009 г, 448 стр., наклад: 2000 экз.
У слоўніку прадстаўлена лексіка беларускай мовы, якая з’явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX-XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у інтэрнэце. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця.
Слоўнік дае разнастайную інфармацыю аб слове: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнасці – этымалогію.
Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам і вучням сярэдніх школ, работнікам друку, радыё і тэлебачання, а таксама ўсім, хто карыстаецца беларускай мовай.