СМІ пра “Будзьма беларусамі!”

The Guardian пра тое, як Беларусь вяртае сваю мову / 28.01.2015

Чытаць на ангельскай мове тут, па-беларуску – тут.

Адна з найбольш яскравых у справе распаўсюду беларускай культуры кампанія «Будзьма!» арганізоўвае культурніцкія імпрэзы па ўсёй Беларусі, а таксама фестываль беларускамоўнай рэклам «Ad.nak!».

«Пяць гадоў таму, калі мы стартавалі з «Ad.nak!», мы баяліся, што другога выдання можа і не быць, – кажа Алена Макоўская, адна з каардынатарак кампаніі. – За гэты час колькасць заявак патроілася. Людзі імкнуцца да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасць, адметнасці, гонару за тое, кім яны з’яўляюцца. Палітычнае – мінае, а культура, яна вечная».

Адкуль пачынаецца любоў да ўсяго беларускага? / Праграма “54 %” тэлеканала “Белсат” / 14.01.2015

Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская стала гераіняй праграмы “54 %” тэлеканала “Белсат”, якая імкнецца паказаць свет вачыма жанчын, якіх у беларускім грамадстве 54 адсоткі. Даведацца пра дзейнасць “Будзьма беларусамі!” і высветліць, адкуль пачынаецца любоў да беларускага і які ў яе жаночы ўнёсак, можна тут.

У часы глабалізацыі найбольшую каштоўнасць набывае індывідуальнасць” / Праграма “Дыя@блог. Пра мову” тэлеканала “Беларусь 3” / 26.05.2014

Як з’явілася ідэя Фестывалю AD.NAK? У чым яго адметнасць? Для каго Фестываль ладзіцца: для рэкламшчыкаў ці для тых, хто рэкламу спажывае? Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, кіраўнік ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская адказала на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў у эфіры праграмы Навума Гальпяровіча “Дыя@блог. Пра мову”.

В Могилеве появится дворик в стиле граффити / Сайт Магілёўскага аблвыканкама / 06.07.2013

палатно

В Могилеве появится дворик в стиле граффити. Об этом сообщил начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи администрации Ленинского района города Могилева Олег Коропов во время подведения итогов фестиваля стрит-арт-культуры “Полотно истории в стиле граффити”, организованного в рамках масштабной акции “Могилев – культурная столица СНГ 2013”.

Первым этапом проекта “Полотно истории в стиле граффити” стало создание одноименного изображения длиной около 60 м и высотой 3 м, которое появилось на бетонной стене забора предприятия “Веснянка”. Идею, предложенную компанией “Будзьма беларусамі!” и активистом “Гражданского форума” Игорем Никитиным, реализовал уличный художник из Витебска Максим Самосевич.

Чытаць пра магілёўскі “Кірмаш праектаў” у медыях краіны (акуратна, шмат спасылак :)

“Будзьма беларусамі!” і TUT.BY-TB зладзілі ток-шоу “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?” / 29.03.2013

У Беларусі актыўна з’яўляюцца нішавыя выданні, новамедыйныя фарматы, якія дазваляюць зачапіць моладзевую аўдыторыю. Камерныя культурніцкія мерапрыемствы карыстаюцца папулярнасцю: імі поўняцца раздзелы афіш на кожным СМІ-сайце і адмысловыя старонкі у сацсетках. Не гледзячы на гэта на шырокай інфармацыйнай прасторы па-ранейшаму дамінуюць прадстаўнікі расейскага і заходняга шоўбізу, а ў свядомасці шэраговых беларусаў усё яшчэ існуюць ярлыкі аб “правінцыйнасці” сучаснай беларускай культуры. Ці здольная культурніцкая журналістыка палепшыць нашае жыццё і свае пазіцыі ў медыя?

кухарев2Digital в Беларуси: рассказывает Илья Кухарев, креативный директор GETBOB  

Журнал Marketing Media Review (MMR) / 27.02.2013

За последние годы из белорусских проектов я бы, наверное, выделил некоммерческий проект «Будзьма беларусамi» — это Интернет-видео, посвященное истории Беларуси и направленное на пробуждение национальной идеи, действительно вызвало серьезный резонанс, получило массу просмотров и сгенерировало волну горячих обсуждений.”

“Краіна цмокаў” у перадачы “Панарама”. Тэлеканал Беларусь-1  / 29.12.2012

“А наогул, 2013-ы можна загадзя назваць асабліва ўдалым для беларусаў. У нашых міфах ужо даўно жыве казачны Цмок – дракон з адной або, часам, нават з дзевяццю галовамі. Ён аб’ядноўвае ў сабе і сімвал адыходзячага, і сімвал будучага года. Сёння аб казачным героі спрачаюцца не толькі так званыя цмаказнаўцы, але і людзі, далёкія ад міфалогіі. Уся справа ў тым, што нават у Зборы законаў Вялікага Княства Літоўскага быў асобны пункт – ахова Цмока. 

 Не было раней нічога? (публікацыі пра кампанію з 2008-га году)


Апошнія навіны

Яндекс.Метрика