Канцэпцыя новага закона аб ахове клімату, распрацаваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, ухваленая ўрадам.
Як адзначаюць у Мінпрыроды, дакумент такога роду — першы ў Еўропе. Яго працоўная назва “Аб ахове клімату”.
У канцэпцыю закона ўвайшлі ўсе палажэнні, звязаныя з адаптацыяй да зменлівага клімату, і такія пытанні, як фінансаванне, захаванне водна-балотных угоддзяў, лясных экасістэм і шэраг іншых пытанняў.
Спецыялісты Мінпрыроды спадзяюцца, што распрацоўка закона патрапіць у план падрыхтоўкі законапраектаў 2011 года.