Драўляны вернісаж. Так называецца выстава, якая адкрыецца ў аўторак, 17 лістапада, у валожынскім краязнаўчым музеі. На ёй будуць прадстаўленыя прадметы побыту і працы беларускага селяніна, а таксама скульптурныя работы Апалінарыя Пупко.
“Спрадвеку дрэва ў нашых дзядоў і прадзедаў было самым распаўсюджаным матэрыялам, – разважае дырэктар музея Наталля Лоўчая, – з яго рабілі лыжкі, міскі, дзежкі, кублы, ступы, цапы, плугі, граблі, вілы. На драўляных ложках спалі, у драўляных начоўках мылі, у драўляных люльках калыхалі дзяцей. Тэкст цалкам.