У МІНСКУ
На правах мільённіка
Штодзённа каля трох мільёнаў чалавек карыстаюцца грамадскім транспартам сталіцы, віды якога па ступені папулярнасці можна пералічыць наступным чынам: метро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі і маршрутныя таксі. Амаль усе віды транспарту належаць дзяржаве. Прыватныя паслугі па перавозках аказваюць некаторыя службы таксі і ўладальнікі маршрутных аўтобусаў.
Першыя пасажырскія перавозкі ў Мінску пачалі ажыццяўляцца ў 1887 годзе. Конку цягнулі па рэльсах 2-3 кані. Хуткасць яе была 5 км/г, а праезд каштаваў 3—6 капеек. Спыніць такі транспарт можна было ў любым месцы. Працавала конка да 11 гадзін вечара, а з 1928 года яна адышла ў мінулае. У 1929 годзе ў Мінску з’явіліся трамваі. Аўтобус стаў курсіраваць па мінскіх вуліцах з 1914 года, тралейбус — з 1952-га. Сёння з усіх гарадоў свету па колькасці тралейбусаў Мінск перавышае толькі Масква.