З нагоды Усясьветнага дня барацьбы са СНІДам 1 сьнежня ў 17 гарадах Беларусі адбудзецца дэманстрацыя кінафільма «СНІД». Гэта дабрачынная акцыя, арганізаваная ў рамках праекта «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ\СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».
Да Усясьветнага дня барацьбы са СНІДам заплянаваны таксама канцэрт альтэрнатыўнай музыкі “ALTERWAVE”, які адбудзецца ў Менску 6 сьнежня з 18.00 да 22. 00. У імпрэзе, прымеркаванай у падтрымку дзяцей, якія жывуць са СНІДам, прымуць удзел 14 беларускіх гуртоў.