Больш як 100 заявак атрымалі арганізатары турысцкага конкурсу “Пазнай Беларусь”. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызму Валерый Болдыраў.
Арганізатары прапанавалі ў гэтым годзе 11 намінацый. Больш за ўсё заявак сабрала намінацыя “Самы лепшы турыстычны аб’ект” – за гэта званне будуць змагацца 22 удзельнікі.