У сеціве з’явіліся «Беларускiя народныя казкі для дзетак». Гэта праект ЮНІСЭФ — Дзіцячага фонду ААН, прымеркаваны да 20-годзьдзя Канвэнцыі аб правах дзіцяці. У дакумэнце запісана, што кожнае дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае разьвіцьцё, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросьце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках, палічылі стваральнікі праекту — прадстаўнікі ЮНІСЭФ, музыка Алег Хаменка, мастачка Юля Рудніцкая.