21 кастрычніка ў расейскім Санкт-Пецярбургу на 99-м годзе жыцьця памерла Марыя Чапялёва (з Шабуняў). Яе маці Эміля была роднай сястрой слынных дзеячаў беларускага адраджэньня Івана і Антона Луцкевічаў.
Яна нарадзілася 16 студзеня 1911 году ў горадзе Лібава (цяпер Ліепая, Латвія) у сям’і інжынэра-чыгуначніка Алеся Шабуні і выпускніцы беластоцкага інстытуту шляхетных дзяўчат Эмілі Луцкевіч. У 1916-м сям’я пераехала ў Менск. Тут Марыя скончыла мэдыцынскі інстытут, пасьля чаго разам з групай сяброў была арыштаваная і абвінавачаная ў антысавецкай прапагандзе. Асуджаная ў 1936-м на тры гады лягераў, яна ніколі ўжо не змагла вярнуцца ў Беларусь і нават цягам дваццаці гадоў ня ведала пра лёс маці і сястры Яніны (бабулі славутага сьпевака Данчыка), якія падчас вайны выехалі за мяжу. Тэкст цалкам.