У межах медыя-кампаніі ГА «БАЖ» «Журналісты за гістарычную спадчыну» пройдзе прэс-тур па мясцінах жыцця і творчасці слыннага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Класік беларускай літаратуры пайшоў з жыцця 25 гадоў таму. Уладзімір Караткевіч — аўтар сусветна вядомых твораў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Гальшанскі» і шмат якіх іншых раманаў, аповесцяў, апавяданняў, п’ес, вершаў. На творчы шлях пісьменніка істотна паўплывалі месцы, дзе ён нарадзіўся, жыў, упершыню закахаўся, дзе напісаў свае першыя аповеды…
ГА «БАЖ» запрашае калегаў на ўласныя вочы пабачыць гэтыя знакавыя для беларускай літаратуры мясціны 28–29 кастрычніка.
Гідам прэс-туру выступае беларускі пісьменнік, сябра «БАЖ» Уладзімір Арлоў.
У праграме вандроўкі — наведванне Воршы і Рагачова, гарадоў, дзе жыў і пісаў Караткевіч.
Заяўкі на ўдзел у прэс-туры прымаюцца да 20 кастрычніка ўключна. У заяўцы трэба ўказаць:
— імя і прозвішча журналіста;
— СМІ, якое ён прадстаўляе;
— кантактныя звесткі (мабільны тэлефон, актуальны электронны адрас).
Заяўкі накіроўваць на адрас: [email protected]