Своеасаблівы хіт-парад тэхнічных навінак, да якіх летась далучылася Беларусь
3G і відэазванкі
Рэпер Сярога, які ўсю восень і зіму шпарка пераскокваў з канала на канал, дасягнуў сваёй мэты. Цяпер кожны беларус хаця б раз чуў пра загадкавае “Тры-Джы”. Тэхналогія звышхуткаснага бяздротавага інтэрнэту ўжо зацікавіла некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Паслугу, якая ідзе ў нагрузку – відэазванкі, – ацанілі пакуль менш людзей. Але калі ў наступным годзе такі ж сервіс прапануюць і Велком, і МТС, 3G і відэазванкі трывала войдуць у жыццё беларусаў. Тэкст цалкам.