У пошуках новых задавальненняў і спосабаў рэлаксацыі сучасны чалавек усё часцей звяртаецца да досведу іншых культур. Гэтаму асабліва спрыяюць усюдыісныя дэманы глабалізацыі ды імклівае развіццё турыстычнага бізнесу. Дзякуючы менавіта ім сёння беларусы пераважна ведаюць, што такое кальян. І ўсё ж няшмат з тых, хто нават прыдбаў сабе ўсходнюю «цацку», уцямна адкажуць, што з ёю рабіць і ці трэба ім кальян увогуле.
Пра спецыфіку захаплення беларусамі ўсходняй экзотыкай, а таксама пра тое, чаму кальян наўрад ці прыжывецца ў нашай культуры, як і яго беларускі аналаг – люлька, карэспандэнту «IP» распавёў Язэп К.* – адзін з першых маладых лю-дзей у Баранавічах, які разам з сябрамі пачаў рэгулярна паліць кальян.