У кастрычніку пачалася рэканструкцыя старога будынка Мінскага абласнога краязнаўчага музея, які знаходзіцца па вуліцы Лібава-Роменскай. Завяршыць рамонт плануецца ў 2011 годзе.
Гэта пабудова стаіць з 1959 года. З таго часу ні разу не было капітальнага рамонту, праводзілі толькі касметычныя. Дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таіса Лянкевіч расказала, што рамонт у старым памяшканні вырашылі зрабіць пасля таго, як у 2006 годзе музей пераехаў у новы будынак, што знаходзіцца каля кінатэатра “Радзіма”. Тэкст цалкам.