Актывістам аднаго з першых у Беларусі моладзевых аб’яднанняў пагражала ЦК ВЛКСМ і пісаў ліст з падзякай Лукашэнка. Яны ладзілі рок-канцэрт на Ленінскіх гарах і везлі ў Еўропу сала кантрабандай. Са “стопаўскім” рухам у свой час былі звязаныя шмат якія беларускія зоркі: Іван Пінігін, Ірына Халіп, Валянцін Грышко… І менавіта “стоперы” заснавалі даволі вядомыя сёння грамадскія арганізацыі “Экадом”, “Розныя – Роўныя”, “Новыя твары”.