Мы гаворым пра тое, якiя яны дарагiя для нас. Мы можам у думках бачыць сябе ў iх — як бы гэта было калiсьцi. Але наўрад цi спрабавалi ўявiць, што будзе, калi не будзе нiчога з таго, што часам непрыемна рэжа вока сваёй сённяшняй занядбанасцю, з-за гэтага здаецца непрыгожым i скiроўвае да думак пра беднасць. Але любая цаглiна ў спадчыну — гэта ўжо не сiроцтва i не беднасць. Бо бедныя тыя, хто пачынае будаваць дабрабыт на пустым месцы.
Магчыма, менавiта таму грамадства ўсё больш актыўна далучаецца да клопату пра свае набыткi. I дзяржава дае зразумець, што вельмi зацiкаўленая ў гэтым: сёлета пры Мiнiстэрстве культуры была створана грамадская назiральная камiсiя па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Пра тое, чым яна будзе займацца i на што можа паўплываць, распавядае яе старшыня Анатоль Бутэвiч. Тэкст цалкам.