3 мая 2015 года ў гонар 125-годдзя нараджэння слыннага сына Беларусі – святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) – гурт “Балцкі субстрат” (Мінск) выступіў у вёсках Клюшчаны і Барані (Астравецкі раёну Гарадзенскай вобласці) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Літаратурна-музычныя імпрэзы “Субстратаў” адбыліся падчас вясковых святочных мерапрыемстваў, на якіх музыкі заспявалі ўласныя творы на словы Казіміра Сваяка. У Клюшчанах (месца, дзе святарстваваў ксёндз Стаповіч) музыкаў...
3 мая 2015 года (нядзеля) у гонар 125-годдзя з дня нараджэння слыннага сына Беларусі – святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) адбудуцца святочныя імпрэзы у вёсках Клюшчаны і Барані (Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Літаратурна-музычную частку дня будзе забяспечваць гурт “Балцкі Субcтрат” з Мінска, які заспявае песні на словы беларускіх аўтараў для прысутных мясцовых жыхароў і гасцей. У Клюшчанах (месца, дзе святарстваваў ксёндз Стаповіч)...
18 кастрычніка Міхась Скобла і Таццяна Грыневіч-Матафонава сустрэліся з вучнямі Рымдзюнскай СШ Астравецкага раёна. Фактычна гэта дзве школы – беларуская і літоўская, хоць размяшчаюцца яны ў адным будынку. Першая сустрэча прайшла на “беларускай тэрыторыі”. Паслухаць паэта і спявачку прыйшлі вучні пачынаючы ад ІІІ-га і заканчваючы Х-м класам, а таксама настаўнікі. Для старшакласнікаў М. Скобла прачытаў вершы з кнігі “Акно для матылькоў”, а для вучняў пачатковых класаў – адмыслова са зборніка “Камень-перунок”...
150 гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага беларусы ўшаноўвалі цягам усяго 2013 года. Мерапрыемствы, канферэнцыі і прэзентацый кніг, прысвечаныя гэтаму слаўнаму юбілею, прайшлі ў Беларусі, Літве, Польшчы. Ідэі, словы паўстанцаў луналі цягам года ў паветры ды натхнялі на годныя ўчынкі. Таму абсалютна лагічна, што сярод беларусаў нарадзілася грамадская ініцыятыва ўшанаваць памяць касінераў, усталяваўшы помнік. Так, у вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага...
Працягваюцца паэтычныя сустрэчы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Зусім хутка, 13 ліпеня, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Астравецкі раён, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы запар: 12.00. Аздараўленчы дзіцячы лагер “Ластаўка” ў в. Дайноўка; 14.00. Памежная застава ў в. Лоша; 16.00. Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка (вул. Набярэжная, 6). 44978