Да 500-гадовага юбілея беларускага кнігадрукаваньня 3 траўня ў Бярэзінскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Любімыя песьні Францыска Скарыны» з удзелам Юрыя Несьцярэнкі й Рамана Яраша. Гучалі песьні на тэксты беларускіх паэтаў, а тасксама каверы й пераклады з расійскай, латыскай, ангельскай моваў. Паміж песьнямі ўдзельнікі сустрэчы чыталі фрагменты прадмоваў Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову Алеся Разанава. Вучні й настаўнікі...
15 красавіка ў Бярэзінскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася літаратурна-музычная сустрэча “Песьні дзецям” з удзелам Андрэя Касценя і Рамана Яраша. Акрамя аўтарскіх прагучалі песьні на вершы беларускіх класікаў. Сустрэча ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбывалася тут ужо ў другі раз. Вучні школы разам са сваімі настаўнікамі (усяго больш за 20 чалавек) прынялі актыўны ўдзел у віктарыне на тэму творчасці Максіма Багдановіча, Наталлі Арсеневай, Янкі Купалы. Жыхары Бярэзані...
З’явіўся ён у райцэнтры невыпадкова. Менавіта тут працуюць адмысловыя лыжкары, якія не страцілі майстэрства сваіх продкаў. Драўляная лыжка сапраўды вартая ўвагі. Менавіта яна карміла многія пакаленні беларусаў і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. У галодныя неўраджайныя гады сяляне выраблялі лыжкі на продаж. Узамен куплялі муку, соль, крупы. Так і выжывалі. – А пачынаецца працэс вырабу лыжкі са звычайнага палена, якому...