25 верасня ў Баравікоўскай сельскай школе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчына прысвечанае юбілею беларускага кнігадруку. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што на Шоў прысутнічалі рознаўзроставыя школьнікі ад 7-га да 9-га класа. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 186851
27 жніўня ў Дзяржынскім раёне падчас дзіцячага свята адбылося яскравае Шоў Беларшчыны. Маленькім удзельнікам і іх бацькам былі зададзены пытанні з гісторыі і культуры нашай бацькаўшчыны, на якія ўдзельнікі з задавальненнем адказалі. Лепшым знаўцам былі падараваныя памятныя закладкі і паштоўкі ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 147455
18 мая ў Навасёлкаўскай і Юцкоўскай сельскіх школах Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбыліся Шоў Беларушчыны для вучняў. Адметнасцю дадзеных праграм было тое, што вучні былі рознаўзроставя з пятага па адзіннаццатыя класы, так як у сельскай мясцовасці навучаецца не шмат дзяцей. Школьнікі з інтарэсам адказвалі на пытанні віктарыны. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны падарунак ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!” 138797
20 мая у сельскай школе в. Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны для школьнікаў. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было спецыяльнае пытанне па вышэйшым пункце нашай краіны, які знаходзіцца ў гэтай вёскі. Дзеці з лёгкасцю на яго адказалі. Шоў выклікала шмат радасных эмоцый і апладысментаў. Улічваючы невялікую колькасць вучняў, кожны атрымаў памятны падарунак ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”. 138803
13 сакавіка ў пасёлку Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося “Шоу Беларушчыны”. Адметнасцю мерапрыемства было тое, што яно адбывалася падчас святкавання Масленіцы на вольным паветры. Удзельнікі былі рознаўзроставыя, але гэта толькі ўзмацніла праграму. Найлепшыя атрымалі падарункі ад Грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 134610