Канцэрт адбыўся падчас 25-гадовага юбілею аднаўлення касцёла ў вёсцы Дзеркаўшчына. Гледзячы на рэакцыю гледачоў, выступ гурта ім спадабаўся. Канцэрту паспрыяла і надвор’е, якое ў гэты дзень было проста выдатным. Як адзначыў саліст гурта Андрусь Такінданг, музыкі любяць падарожнічаць па Беларусі, і калі іх будуць запрашаць, яшчэ не раз наведаюць Глыбоччыну. Да гэтага гурт ужо неаднойчы выступаў у Лучаі і Германавічах. Асобна хацелася б адзначыць, што ўсе песні гурта былі выкананыя на беларускай мове...
Напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку юныя і дарослыя чытачы мелі магчымасць сустрэцца з пісьменнікам, журналістам і перакладчыкам Віталем Воранавым. Віталь жыве за межамі Беларусі, але пастаянна наведвае Глыбокае. Ён калісьць вучыўся ў глыбоцкай СШ №2, а дзяцінства правёў у вёсцы Удзела. Віталь цікава распавёў прысутным аб рабоце па паракладу на беларускую мову кнігі А.Мілна “Віня Пых і ўсе, усе, усе…” Заінтрыгаваў прыгожую палову слухачоў гісторыяй напісання кнігі...
У вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна жыве Сцепаніда Лупач – носьбітка старадаўняга рэцэпту выпечкі хлеба. Гэтая традыцыя выпякання хатняга хлеба занесеная ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Як Сцепаніда Лупач пячэ хлеб – можна паглядзець у выпуску тэлеканала “Мінск. 24ДОК”. kraj.by 118075
Як вы памятаеце, падчас экспедыцыі “У пошуках Цмока” мы патрапілі ў адзіную ў Беларусі пячору каля вёскі Сахновічы Глыбоцкага раёна, на беразе возера Гінькава. Паколькі яна не мела назвы, мы тут жа зразумелі, што яна павінна звацца Цмокавай! У пячоры мы пакінулі нашага фірмовага Цмока, а таксама шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”. Пасля чаго абвесцілі акцыю: кожны, хто патрапіць у пячору і сфоткаецца там (ці сфоткае ўласна шыльду), атрымае ад нас памятныя прызы з цмачынай...
“Разам у згодзе на роднай зямлі”. Гэтыя словы прапанаваў Віктар Арочка, як слоган да 600-гадовага юбілею горада Глыбокае. Сапраўды, гэтыя словы ідуць з глыбіні стагоддзяў. Уражвае таксама прапанаваны лагатып: круг і ў цэнтры славуты Глыбоцкі Храм з надпісам 600. Спачатку мне такая трактоўка гісторыі і духу Глыбокага здалася, па меншай меры, аднабокай. А фактычна, тут ёсць шматпакутная гісторыя Храма, неразрыўна звязаная з жыццём і дзейнасцю фундатара і заснавальніка Іосіфа Корсака. І...
... цікавымі не толькі навукоўцам, але і турыстам. Яскравым прыкладам таямнічасці і разнастайнасці нашай традыцыйнай культуры з’яўляецца Глыбоччына. Глыбоцкі раён – унікальнае месца: на яго тэрыторыі выяўлена, даследавана і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ...
Аўтары будуць узнагароджаныя грашовымі прэміямі ад аднаго да трох мільёнаў. Абсалютны пераможца – гімн Глыбокага – будзе названы пазней. У Глыбоцкім доме культры завяршыўся конкурс на напісанне гімна горада Глыбокае, прысвечанага 600-годдзю населенага пункта. Яго арганізатарамі з’яўляліся райвыканкам, раённы Савет дэпутатаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Прадставіць свой варыянт гімна маглі ўсе ахвотныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Таму свае музычныя творы...
У 2014 годзе Глыбокае мае адсвяткаваць сваё 600-годдзе. У сувязі з гэтым Глыбоцкі райвыканкам абвяшчае пачатак праекта «600 добрых спраў у падарунак роднаму гораду». Арганізатары заклікаюць гараджан здзяйсняць добрыя справы дзеля пекнаты і развіцця Глыбокага ў юбілейны год: высаджваць новыя дрэвы і кветкі, фарбаваць лаўкі каля пад’езда, будаваць пляцоўкі для дзяцей і г.д. Стаць удзельнікам праекта можа кожны. Пра добрыя справы трэба паведаміць у Аддзел моладзі ці ў БРСМ і найлепшыя ініцыятывы...
30 кастрычніка МГА «Гісторыка» ладзіла падарожжа па Глыбоцкаму раёну. Толькі вярнулася з падарожжа па Глыбоччыне і адчуваю крылы за плячыма! Гэта сапраўды цудоўны куток нашай краіны з цікавымі й добрымі людзьмі, а тыя мястэчкі — гэта казка, якую мясцовыя жыхары па магчымасці аднаўляюць і, трэба сказаць, робяць гэта вельмі ўдала! Першы наш прыпынак быў Празарокі . Мы наведалі мясцовую школу, дзе хадзілі басанож па пяску ды шышках, як гэта робяць яе вучні, і атрымалі шмат незвычайных пачуццяў, бо...
Выступ барда Таццяны Беланогай і паэта Іны Снарскай адбыўся падчас падарожжа “Уздоўж тракту Баторыя” разам з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антонам Астаповічам 26 чэрвеня 2011 года. Вандроўка ладзілася ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. “Форма сумяшчэння вандроўкі і канцэрту мае свае плюсы. Людзі часта не маюць часу, каб схадзіць на канцэрт пасля працы. А тут экскурсанты разам з багатым візуальным шэрагам, узбагачэннем ведаў свайго...