Akana-NHS здзейсніла інтэрнацыянальную экспедыцыю па фіксацыі і вывучэнні песеннай традыцыі Лёзненскага раёну Віцебскай вобласці 26–28 кастрычніка. Да ўдзелу ў экспедыцыі былі запрошаныя расійскія фалькларысты аддзялення этнамузыкалогіі факультэта музыказнаўства Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава Аляксей Мехняцоў і Алена Кісялёва. Асноўнай мэтай даследаванняў было выяўленне і фіксацыя радзінна-хрэсьбіннага песеннага комплексу Лёзненшчыны: вёскі Бабінавічы, Стасева, Альховік...