Краснае святкавала юбілей адначасова з Санкт-Пецярбургам. Толькі, калі паўночная сталіца Расіі адзначала свае 300 год, наша вёска ўжо мела 500. Тут і далей старадаўнія фота з архіва Аляксандра Харытона Пэўна, кожны, хто рушыў па шашы Мінск-Маладзечна, памятае гэтае мястэчка, дзе Свята-Пакроўская царква суседнічае з касцёлам Узнясення Дзевы Марыі, які – рэдкі выпадак – працаваў нават за савецкім часам. Фота Дзмітрыя Апалікава, panoramio.com Саліст “Песняроў” Леанід Барткевіч піша напачатку сваіх...
Свята вёскі Раёўка, што на Маладзечаншчыне, адбылося 27 чэрвеня. У вёску прыехалі творчыя калектывы, пачэсныя госці і нават рыцары. На свяце вёскі можна было пастраляць з луку. Фота Алены Якімовіч. Падчас свята ўзнагародзілі самую старэйшую пару вёскі. Імі сталі Вера і Міхаіл Вараўка , якія жывуць у шлюбе ўжо 55 гадоў. Адзначылі шматдзетную сям’ю Аксаны і Дзмітрыя Ляшок. Узнагародзілі пераможцаў конкурса на лепшую вуліцу. Рыцары клуба Паходня Рыцары клуба Паходня Рыцары клуба Паходня...
Сустрэча паэтаў Веры Буланда і Міхася Скоблы ў санаторыі “Сасновы бор” і сядзібе “Залессе”, што ў Маладзечанскім раёне, 27 жніўня 2014 года прайшла ў цудоўнай і незвычайна цёплай абстаноўцы, шляхам гутаркі пра паэзію, Беларусь і кнігу прыйшлі разам да высновы, што мала ў наш час звяртаюцца людзі да паэзіі, да класічнай літаратуры, а яна, літаратура, насамрэч – самы галоўны багаж з усіх багажоў. Слухачам было цікава, як пішуцца вершы, на якія тэмы звяртаецца больш увагі, пераканана пацвярджалі, што...
Дзмітрый Ганчар – адзіны мужчына, які ўзначальвае такую ўстанову ў сталічным рэгіёне. Спачатку Дзмітрый як выпускнік аддзялення «Сястрынская справа» Маладзечанскага медыцынскага каледжа працаваў памочнікам урача ў мясцовай паліклініцы №1. Па доўгу службы сутыкнуўся з асацыяльнымі сем’ямі, а таксама з праблемамі знямоглых людзей і зразумеў: каб быць больш дасведчаным спецыялістам, патрэбны дадатковыя веды. У Інстытуце кіравання сацыяльнымі тэхналогіямі Белдзяржуніверсітэта ён атрымаў вышэйшую адукацыю...