12 снежня 2016 года кампанія “Пяцісотгоднасць” завітала ў сярэднія школы Краснага і Радашковічаў. Паэты Анатоль Зэкаў і Георгій Ліхтаровіч сусрэліся з вучнямі і настаўнікамі і распавялі ім аб сваім разуменні і ўспрыманні постаці нашага знакамітага земляка Францішка Скарыны. Георгій Ліхтаровіч чытаў вершы з кнігі “Агульны сшытак”, прысвечаныя асобе беларускага першадрукара, роднай мове і лёсу радзімы. Прыхільна рэагавалі слухачы і на ўсмешлівыя чатырохрадкоўі з яго новай кнігі “Ліхтарыкі”. Выступы...
16-17 снежня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” (паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр) нібыта Дзед Мароз завітаў у спецыяльны дзіцячы садок № 235 г. Мінска і ў Радашковіцкую сярэднюю школу. Сустрэчы праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, дзякуючы якой выхавацелькам і настаўніцам былі ўручаны дзіцячыя альманахі “Гарбузік” для сумеснага чытання і гуляння і прыгожыя плакаты, прысвечаныя 500-дзю беларускага кнігадруку, які мы будзем святкаваць...
12 ліпеня ў радашковіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы падчас святой імшы і ў падрыхтаванай праграме прыгадалі Янку Купалу, які ў гэты ж дзень у 1882 годзе быў ахрышчаны ў гэтай святыні. Каб ушанаваць гэты дзень, прыйшлі, а хто і прыехаў з Мінска, піша catholic.by. Пры ўваходзе ў радашковіцкую святыню адразу заўважаецца чорная дошка, якая была падрыхтавана да 150-годдзя святыні, дзе пазначана дата хросту – 12.07.1882, а таксама інфармацыйны стэнд пра жыццёвы шлях паэта, які падрыхтавалі парафіяне...
... заключнае слова гаспадара парафіі (кс. Аляксандр Улас) да Гаспадара і гасцей. catholic.by 116172 12.07.2015 13:00:00 Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Радашковічы, вул. Савецкая, 12
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” наведала купалаўскія мясціны 30 чэрвеня. Вандроўнікаў было 10 чалавек, якія пабывалі і ў Акопах, і ў Радашковічах, і нават адпачылі ў Вязынцы. Вандроўка падзялялася на музейную частку і мемарыяльную. Мемарыяльная – гэта наведванне самога дому, дзе нарадзіўся Я.Купала. Цяпер там запаведнік. “Інфармацыі было так шмат, што людзі нават не задавалі пытанняў”, – кажа арганізатар Кірыла Сінюціч. Экскурсаводам была навуковы...