Гэта ўсё машына часу вінаватая. Паваліў з яе чорны дым, прыборная дошка расплавілася, ключы запалення з адтуліны вываліліся — і замест маіх любых адраджэнскіх часоў трапіў я ў абсалютна нязнаную эпоху. Носам ветру — па-ранейшаму тут Сярэднявечча і цемрашальства. І проста цемра, бо ноч. На ўсякі выпадак у ваўка перакінуўся і яшчэ зверху кальчугу надзеў, бо, думаю, дзе Сярэднявечча, там і ножычкам пырнуць могуць. Гляджу, пасярод пушчы мужык на гары спіць — сны бачыць. Побач тур забіты ляжыць і чэлядзь...