У лесе каля вёскі Кастыкі Вілейскага раёна раскінуўся намётавы летнік, дзе пасяліліся ўдзельнікі археалагічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам гісторыка Мікалая Плавінскага. А 23 чэрвеня 2016 г. у рамках грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” туды завітаў паэт Віктар Жыбуль, які зладзіў выступ перад удзельнікамі раскопак – пераважна вучняў 7-х – 8-х класаў. На лясной палянцы, пасярод летніка Віктар прачытаў вершы пра зграю Карлсанаў, пуп неба, Андрэйку-батарэйку і яшчэ шмат чаго. Паміж...
Гісторыя капліцы з вёскі Каралеўцы на Вілейшчыне была пакручастай. Унікальны драўляны храм ратандальнай формы, збудаваны ў 1802-м стараннямі мясцовага селяніна Аляксандра Рогача, не адзін год прастаяў без даху, спакваля пераўтвараючыся ў парахню. Яшчэ ў 1986-м тое, што ад яго засталося, разабралі ды перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, а неўзабаве пачалася рэстаўрацыя… Аднак добрыя два дзесяцігоддзі капліца (што праўда, ужо з дахам) знаходзілася нібыта ўбаку...
Імпрэза з удзелам аўтараў серыі кніг “Беларусь у войнах” адбылася 8 снежня ў Вілейцы. Акрамя аўтараў на сустрэчы выступілі вілейскія краязнаўцы, а гледачы мелі магчымасць атрымаць кнігі з аўтографамі і цікавыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбывалася імпрэза. Заснавальнікі серыі Мікалай Плавінскі і Міраслаў Лазоўскі, якія вырашылі стварыць серыю кніг “Беларусь у войнах”, расказалі пра неабходнасць навукова-папулярных выданняў па гісторыі Беларусі...
Вандроўка — гэта не проста падарожжа, не проста кола зацікаўленых асобаў, не проста стыль жыцця, вандроўка — гэта, да ўсяго, магчымасць адкрыццяў. Хто адкрывае для сябе Беларусь, хто адкрывае ў сабе беларуса, ну а я, як асоба ўжо спакушаная ва ўсіх практычна сэнсах, асалоду атрымліваю ўжо ад чагосьці надзвычай асаблівага. Напрыклад, ад навуковых адкрыццяў, якіх ужо зрабіў некалькі, як у галіне этналогіі, так і ў галіне гісторыі. Далей на http://pomniki.budzma.org/vandrowki/kosawski-abshar-albo-adkrycci-w-vandrowcy...
Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і бардам Таццянай Матафонавай адбудуцца ў Доме адпачынку Акадэміі навук РБ “Іслач” у мястэчку Ракаў Валожынскага раёну Мінскай вобласці і ў дзіцячых летніках Вілейшчыны 10 ліпеня. Сустрэча ў Доме адпачынку “Іслач” распачнецца ў 14.30. У палатачным лагеры на Вілейскім вадасховішчы ад філіялу летніка “Надзея” Вілейскага раёну – у 18.00. А ў лагеры “Надзея” Вілейскага раёну сустрэча пачнецца ў 20.00. Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма...