15 красавіка а 11 00 ў Ждановіцкай бібліятэцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Творчая сям’я прэзентуе кнігу Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў”, а таксама прадставіць супольную кнігу “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў”. У чытачоў будзе магчымасць стацца слухачамі і атрымаць асалоду ад гучання дуды, жалейкі, акарыны, варгана, пішчыка і г.д. Вядома ж, будуць і прызы...