Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы адзначыў свае 65-ці годдзе прэм’ерай, афіцыйным вячэрнім канцэртам і ўзнагародамі сваіх актораў.
Бясконцыя віншаванні ад тэатраў-калегаў, арганізацый Берасця, прадстаўнікоў уладаў, доўгі святочны канцэрт, спецыяльны вечар для актораў – такім быў учорашні юбілейны дзень для Берасцейскага тэатра драмы, які з 2009 года атрымаў тытул акадэмічны. Больш дакладна пра мерапрыемствы кажа намесніца генеральнага дырэктара тэатра Навіцкая Ларыса Аляксандраўна:
– На дадзеным капусніку былі прадстаўленыя урыўкі спектакляў з рэпертуара 66-га тэатральнага сезону. Пасля капусніка артыстаў і калектыў тэатру пачалі віншаваць: граматамі да іншымі ўзнагародамі.
Калектыў тэатра запланаваў некалькі спецыяльных праектаў у сувязі з 65-ці годдзем, але Ларыса Аляксандраўна лічыць, што аб гэтым пакуль рана казаць.