Літоўскі нацыянальны тэатр драмы пакажа ў Мінску толькі два спектаклі — але тым больш каштоўная сустрэча з тэатрам суседняй краіны.
Для знаёмства абраны мюзікл “Чалавек з Ламанчы”, які быў пастаўлены на Брадвеі, але і пастаноўка літоўскага тэатра скарыла жыхароў Вільнюса. 12 чэрвеня пастараецца скарыць беларускую публіку. І калі ўлічыць, што ў нашых тэатрах няшмат музычных спектакляў, то вялікая частка поспеху ўжо забяспечаная. Але проста так разняволіцца пад музыку наўрад ці атрымаецца, бо праз гісторыю вядомага літаратурнага персанажа ўзнімаюцца сур’ёзныя пытанні. І тут ён — не дзіўнаваты барацьбіт з ветракамі. Тут ён — сам Сервантэс, які… прыдумаў героя і яго вуснамі імкнецца выкласці свае ўласныя думкі. Адносіны Сервантэса і Дон Кіхота і ёсць самая загадкавая лінія спектакля, пастаўленага Адольфасам Вячэрскісам. Што ж тут дзіўнага? З жаданнем зрабіць свет больш прыгожым ў спектаклі памірае сам Сервантэс, а яго герой застаецца жыць… Тэкст цалкам.