Ад каго нарадзіла дзіця Паліна, бацька здагадаўся. Вунь стаіць гэты Франц, нібыта здань, маўклівы і смірны. Вораг, супраць якога ён ваяваў. Аднак жа Паліна з маці ўратаваліся толькі дзякуючы яму, калі іх вёску спалілі. Ды ці не Кучару, які быў таксама названы ворагам народа, але толькі перад самай вайной збег з лагера, ведаць, што стаіць за гэтым кляймом? Бо ворагамі не нараджаюцца — імі становяцца. Ці не становяцца. У залежнасці ад тых пачуццяў, што дыктуюць паводзіны чалавеку. Але як яму жывецца пасля ўласнага незразумелага ні для каго выбару? Ці магчыма выжыць, калі ўсё роўна застаешся ні сваім, ні чужым. Нікім. А значыць — цябе няма. Тэкст цалкам.