Няцяжка даведацца, якім паветрам сёння дыхае Тэатр юнага гледача – для гэтага дастаткова наведаць адну з нашых імпрэзаў, якія часова ідуць на сцэне Дома літаратара і Клуба ім. Дзяржынскага. А вось чым жыў тэатр гады і дзесяцігоддзі таму? Якімі афішамі заклікаў да сябе дзетак, а таксама іх бацькоў?
Пра ўсё гэта можна даведацца з выставы, прысвечанай 55-годдзю творчай дзейнасці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, якая адчыняецца 18 лютага 2010 года а 16.00 у “Гасцёўні Уладзіслава Галубка” (вул. Старавіленская, 14, тэл. 286-74-03).
Ці ведаеце вы, як апранаўся Кот Базыль з вядомага спектакля “Кошчын дом”? Якія ўборы насіла ТЮГаўская Папялушка, ператвораная ў прынцэсу? Што было ў модзе ў патрыярхальнай “Пінскай шляхты”?
Выстава дазволіць здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашага тэатра, убачыць касцюмы да самых прыгожых пастановак, іх эскізы, макеты дэкарацый, афішы, фотаздымкі, праграмкі.
Выстава працягнецца да 31 сакавіка 2010 года.