Мы прэзентуем першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.
Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.
Тут можна cпампаваць мультфільм.
Спампаваць версію для мабільніка ў фармаце .3gp
Калекцыя шпалераў па анімацыйным фільме “Будзьма беларусамі!”
Рынгтоны “Будзьма ведаць свой род!” для мабільных тэлефонаў (mp3)
Анімаваныя застаўкі для мабілак па мультфільме “Будзьма беларусамі!”
Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” – цэнтральная падзея сумеснага праекту “БудзьмаTUT”, рэалізаванага культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам TUT.BY. Цэнтральная падзея, але не фінальная кропка.
Юлія Ляшкевіч
Юлія Рудзіцкая
Кожная з частак праекту прапаноўвае адмысловы погляд на гісторыю Беларусі і нацыянальную самаідэнтыфікацыю. Відэаразвагі беларускіх знакамітасцяў пра беларускую ментальнасць правакуюць актыўную рэакцыю глядачоў. Адпаведна рэаліям сучаснага грамадства “селебрыці” князь Усяслаў Чарадзей вядзе свой блог – гэта трэба чытаць, бо крытычнай адзнаке гэта не паддаецца ў прынцыпе. Стаў вехай і стартавы пункт “БудзьмаTUT” – першае ў Байнэце ток-шоу “Памяркоўныя vs Шалёныя”, назва якога стала і нягласнай другой назвай усяго праекту.
Севярын Квяткоўскі
Севярын Квяткоўскі, рэдактар сайту budzma.org:
– Мэта праекту – абудзіць цікавасць да гісторыі і сваіх каранёў, бо менавіта праз мінулае ляжыць шлях у будучыню. Мы перакананыя, што калі эканамічныя інтарэсы пераважаюць у грамадстве, такое грамадства паглынаецца іншымі, бо разбіваецца на невялікія сацыяльныя групоўкі па інтарэсах, маргіналізуецца. Народ становіцца грамадскай супольнасцю, калі яго аб’ядноўвае не толькі тэрыторыя, але і каштоўнасці, якімі безумоўна з’яўляецца наша краіна, наша гісторыя, і наша культура.
Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Ніна Шыдлоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
А яшчэ мы мяркуем, што на падзеі мінулага і сучаснасьці часам трэба глядзець з гумарам. Таму мульт атрымаўся не толькі пазнавальным, але і забаўляльным.
Аляксандар Памідораў
Лявон Вольскі
Ці можна выкласці шматвяковую гісторыю Беларусі за 5 хвілінаў? Кампанія “Будзьма беларусамі!” і партал TUT. BY кажуць – так! Калі расповед ад Лявона Вольскага ідзе хіп-хопам у выкананні Аляксандра Памідорава. Так!, – калі аніматар – Юлія Рудзіцкая. Так, – калі аўтарскі калектыў ачольвае рэкламіст Юлія Ляшкевіч і каманда кампаніі “Будзьма Беларусамі!”
Ілля Маліноўскі, вядоўца
Фота – Аляксандар Ждановіч