Канцэрт-прэзeнтацыя клiпаў метал-гуртоў Znich і Nightside Glance пройдзе 8 мая ў мінскім кaфэ Jolly Roger.
Удзельнiчаюць гурты Znich і Nightside Glance, Лютоверье, Symphonica.
Кожны наведнік атрымае прома-дыск ад музыкаў у падарунак і зможа ўзяць удзел у аўтограф-сесіі.
У клубе самае таннае піва + жывы гук! Колькасць месцаў абмежаваная!
Адрас: г.Мінск, ст. метро «Парк Чалюскінцаў», бульвар Талбухіна 4. 3-ці паверх.
Пачатак у 19.00.
У лютым гэтага году гурт Znich зняў кліп на песню «Мроя» ў старым замку Гальшанскім. Клiп апавядае гледачам пра Мрою ў вобразе дзяўчыны-прывіда, якая блукае па замку ў пошуках духоўнай свабоды. Пра гэтае старадаўняе паданне вы зможаце больш даведацца падчас канцэрту-прэзентацыі.
Дзякуючы выкарыстаным у кліпе спецэфектам: дым-машынам, фаер-шоў гурта «КРАДА», а таксама прыстасаваным кранам – Znich нарэшце можа смела заявіць, што гэтыя кліп і песня напраўду вартыя ўвагі як у Беларусі, так і за яе межамі. Зусiм нядаўна кліпам зацікавіўся расійскі тэлеканал Рок1, а таксама беларускія тэлеканалы, якім Znich плануе прэзентаваць свой твор. Між іншым, у запісе песні на бэк-вакале брала ўдзел Ларыса Сімаковiч (фальклор-тэатр “Госціца”). На канцэрце-прэзентацыі таксама прадэманструе свой відэаклiп гурт Nightside Glance. І хоць клiп не мастацкі, а канцэртны, ён варты ўвагі ўсiх прыхільнікаў цяжкой музыкі.