Cвае песні на словы беларускіх сучасных паэтаў маладыя беларускія выканаўцы могуць падаць да 17 траўня. Найлепшых чакае навучальная сесія, праца ў студыі, канцэрты, грашовы прыз і здымкі кліпа.
На чацвёрты конкурс «Заспявай 4×4» прымаюцца заявы ад музыкаў 18-30 год, якім прапануецца абраць верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 30 год, ды пакласці яго на сваю музыку. «Мы хочам злучыць сучасную паэзію і музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку адкрыць для маладых музыкаў свет беларускай сучаснай паэзіі, а з другога паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песнямі», – заяўляюць арганізатары конкурсу, які ладзяць інтэрнэт-партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». .
Тэрмін прыёму заяваў вырашана працягнуць да 17 траўня, каб усе ахвочыя паспелі аформіць заявы на конкурс. З усіх пададзеных заяваў на мэйл [email protected] журы адбярэ 4 фіналісты. Іх чакае навучальная сесія з лекцыямі, майстар-класамі ды практычнымі заняткамі, праца над конкурснай песняй у студыі, справаздачны канцэрт пры падтрымцы вядомага выканаўцы. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра), а на яго конкурсную песню рэжысёр Арцём Лобач здыме кліп.
Адбыліся змены ў складзе ментараў і журы конкурсу. З фіналістамі будуць працаваць лідар гурту Vuraj і кіраўнік «Спеўнага Сходу» Сяргей Доўгушаў, лідар «Палацу» і выкладчык Алег Хаменка, саўнддызайнер, лідэру гурта CherryVata і кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Зміцер Літвіновіч ды саўндпрадусар і кіраўнік студыі «Central Station» Андрэй Акатаў. Да журы таксама далучацца арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.
Падрабязьней пра ўмовы конкурсу тут.
Песні пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу мінулых год: