Напрыканцы кастрычніка ў Польшчы выйшла кніга ад гарадзенскага журналіста, аўтара “Газэты Выборчай” Андрэя Пачобута. Прапануем вашай ўвазе невялічкую размову з аўтарам “Сістэмы Беларусь” (менавіта так называецца кніга).
Назва кніжкі “Сістэма Беларусь” пераклікаецца з песняй “Сістэма РБ”, якая калісці гучала за вуснаў вашага брата Стаса ў адным з альбомаў гурта Deviation.
– Магчыма сугучнасць ёсць. Але мне хацелася апісаць рэчаіснасць у Беларусі, каб яна была зразумела польскаму чытачу. Гэта кніжка пра механізм, як фунццыянуе сённяшняя Рэспубліка Беларусь і яна адказвае на пытанне як Лукашэнка атрымаў уладу, як ён змяніў сістэму ўлады ў краіне і як яна сёння функцыянуе.
Андрэй Пачобут гэта сёння: журналіст, пісьменнік, ці – паэт, які піша вершы для розных гуртоў? (У гурта “Дзецюкі” ёсць песьні на вершы Пачобута, гурт Deviation выконваў песьні на словы Андрэя).
– Паэт – гэта моцна сказана. Я паэтам сябе ніколі не лічыў. Так, ёсць і былі нейкія вершы, але гэта ўсё было ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Тыя тэксты, што зараз выконваюць “Дзяцюкі” – гэта старыя часы, якія ты мусіш памятаць. Вершы дзесьці год 1995. Але зараз я перш за ўсё – журналіст.
Як успрыняла польская публіка тваю кніжку? Ты ж быў на некалькі прэзентацыях і можа трошкі пра гэта ведаешь?
– Мне падаецца нармальна, але трэба таксама разумець, што кніжка тычыцца замежжа. І ў люой краіне так, што тое, што адбываецца за мяжою не столькі цікава для чытача, чым тое, што адбываецца ў самой краіне. Людзі любяць чытаць пра сваю краіну, пра тое, што адбываецца ў іх. Але я ўжо доўгі час пішу для польскага чытача ў “Газэце Выборчай” і заўсёды гэта нейкія фрагменты беларускай рэчаіснасці. Я з 2006 году для польскага чытача апісваю падзеі ў Беларусі і захацелася сабраць гэта ўсё разам. І адказаць на тыя пытанні, што найчасцей задаюць палякі ў сувязі з Беларуссю. Палякі велаюць, што ёсць Лукашэнка і Лукашэнка – гэта жорсткая ўлада, дыктатура. Але яны задаюць такія пытанні, як такога кшталту чалавек змог стаць прэзідэнтам? І вось у кнізе паказваецца прыход Лукашэнкі да ўлады. Кніга паказвае як змянялася гэтая сістэма – Сістэма Беларусь. Ёсць таксама пра тое, якія інструменты ён выкарыстоўвае, каб трымаць грамадства пад кантролем. Ёсць таксама пра тое, як звыклыя беларусы адносяцца да ўлады. Ёсць тыя, хто прыхільнікі Лукашэнкі, ёсць тыя, хто супраць. Ёсць тыя, хто спрабуе ў гэтай матрыцы беларускай існаваць. Я спадзяюся, што яна знойдзе свайго чытача, прынамсі людзі, што сочаць за маімі артыкуламі ў “Газэце Выборчай” – іх гэта кніга зацікавіць. Але трэба разумець, штл ў першую чаргу гэта кніга пра замежжа, пра іншую краіну.
Ці ёсць у цябе нейкія спадзяванні пра тое, што кнігу выдадуць у Беларусі?
– У мяне такіх спадзеваў няма. Да і кніга пісалася з думкаю пра польскага чытача. Да мяне звярнулася польскае выдавецтва з прапановаю напісаць кнігу пра Беларусь. Каліб было нейкае выдавецтва, якоеб пераклала кніга і выдала – мне б было прыемна. Але ўлічваючы маю асобу і змест кніжкі – не думаю, што нехта будзе рызыкаваць. Я думаю, што такое выдавецтва адразу б зачынілі. Таму нажаль вось так. Нават прывесьці ў Беларусь большую колькасць асобнікаў будзе складана. На вокладцы Лукашэнка і гэтага будзе дастаткова для таго, каб беларускі памежнік забраў гэту кнігу ў таго, хто будзе яе весьці.
Размаўляў Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі