22 кастрычніка ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” у дзіцячай бібліятэцы № 3 г. Мінска адбыўся супольны выступ барда Таццяны Беланогай і паэта Усевалада Сцебуракі. Аўдыторыя – школьнікі старэйшых класаў, пазнаёміліся з творчасццю Таццяны – песнямі на вершы славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, а таксама творамі з апошняга альбому “Святло і цені”, які пабачыў свет у мінулым годзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі” і дзякуючы моладзевай альтэрнатыве БМА-груп. Усевалад Сцебурака прадэкламаўваў нізку вершаў з кнігі “Бег па самаадчуванні”, якая выйшла ў сэрыі “Кнігарня пісьменніка” ў 2013 годзе.
Напрыканцы імпрэзы гледачы паўдзельнічалі ў віктарыне ад кампаніі “Будзьма беларусамі” ды атрымалі памятныя сувеніры і прызы.