Прэзентацыя праекта анлайн платформы Інструмент Удзелу ад арганізацыі Фаланстэр* адбудзецца 25 красавіка ў 13.00 ў межах Тыдня Устойлівага Развіцця.
Інструмент Удзелу – гэта валанцёрскі праект па стварэнню анлайн-платформы, мэта якой дапамагчы жыхарам Беларусі выпрацоўваць рашэнні, важныя для краіны, пасродках сеціва Інтэрнэт.
На сустрэчы каардынатары праекта распавядуць пра працэсс стварэння платформы, яе магчымасці і прадэманструюць працу з ёй. Удзельнікі змогуць задаць пытанні, выказаць свае меркаванні, чым дапамагчы далейшаму развіццю праекта. Таксама госці даведаюцца пра лепшыя сусветныя практыкі электроннага ўдзелу.
“На пачатку задумы нам важна было, каб розныя ініцыятывы ад грамадскіх арганізацый і грамадзян, якія кранаюць вялікія групы людзей, станавілся больш даступнымі для шырокагаў дзелу і больш адкрытымі для грамадскасці. Нашы намаганні – гэта пачатак развіцця электроннай дэмакратыі Беларусі,” – кажа адзін са стваральнікаў пляцоўкі Міхаіл Волчак.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Па пытаннях пішыце на [email protected]
Праграма:
- Якія сёння маюцца сродкі электроннага ўдзелу ў свеце.
- Прэзентацыя платформы Інструменту Удзелу.
- Накірункі валанцёрскай і партнёрскай працы.
- Як можна развіваць электронны ўдзел у Беларусі?
- Пытанні і адказы, у тым ліку ад сеціўных удзельнікаў.
- .