• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Мінск

9 міжнародны фестываль “Купальскае Кола”

Пачатак: 24.06 (09:00)
Комплекс «Дукорскі маёнтак»
(Мінск, аграгарадок "Дукора" Мінскай вобласці)
Кошт: ад 30 бел. руб

“Купальскае Кола” – адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу – Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У 2017 годзе фестываль «Купальскае Кола» святкуе сваё дзесяцігоддзе. Першы фэст адбыўся ў 2007 годзе. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца побач з Менскам, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.

Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2017» стане адзін з самых маляўнічых турыстычных комплексаў Беларусі – «Дукорскі маёнтак». Фестываль пройдзе на тэрыторыі старадаўняй панскай сядзібы, у гістарычным месцы з масай незвычайных забаў для турыстаў: уязная брама XIX стагоддзя, карчма, бровар, рамесныя майстэрні, дзіцячая «Паляна казак» з «гаваркімі» альтанкамі, невялікі заапарк і вяровачны гарадок. Дадатковым і, мабыць, самым цікавым атракцыёнам фестываля стане знакаміты перакулены дом!

Усяго 30 км ад Мінска, камфортная лагістыка, некалькі маршрутаў грамадскага транспарту – дабрацца ў «Дукорскі маёнтак» будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк, а таксама гасцявыя домікі.

Сёння “Купальскае Кола” можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з “першага дывізіёна” беларускай сцэны, але і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш шырока вядомых айчынных гуртоў. Акрамя гэтага, штогод да ўдзелу ў фестывалі далучаецца ўсё больш выбітных замежных калектываў разнастайных напрамкаў, а таму мерапрыемства набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар ​​і прэтэндуе на фармат буйнога міжнароднага фестываля. У 2017 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць гурты Нейромонах Феофан (Расія), Аркона (Расія), Тролль Гнет Ель (Расія), Тiнь Сонця (Украіна), Go_A (Украіна), Gods Tower (Беларусь), Znich (Беларусь) і многія іншыя.

Паводле рэйтынгу незалежнай супольнасці арганізатараў фестываляў Беларусі, у мінулым годзе фестываль «Купальскае Кола» заняў 1-е месца сярод open-air фестываляў другой паловы 2016 года, абыйдучы па папулярнасці ў публікі нават маштабныя «ЛидБир» і «Рок за Бобров»! Нагадаем, што ў 2016 годзе фестываль праходзіў на працягу 2-х дзён у загарадным комплексе “Камарова” з удзелам зорак беларускай і замежнай фолк і метал сцэны, такіх як Тролль Гнёт Ель, Krusher, Gods Tower, Стары Ольса і інш. Фестываль наведалі мноства гасцей з Беларусі і краін бліжняга замежжа (Расія, Украіна, Польшча).

У 2017 годзе ў межах open-air фестываля «Купальскае Кола» у комплексе «Дукорскі маёнтак» гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса атракцыйных пляцовак:

  • Канцэртная пляцоўка. Музычныя калектывы электроннага, фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
  • Горад майстроў – рамесныя майстэрні: кузня, ганчарная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва і г.д.
  • Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.
  • Актыўная пляцоўка: футбол, валейбол, вяровачны гарадок, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
  • Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
  • Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы
  • Дзіцячая пляцоўка «Паляна казак» з актыўнай пляцоўкай
  • Экскурсія ў «перакулены дом»

Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што на гэты раз, з улікам працяглай музычнай праграмы з суботы на нядзелю, мы прапануем адзіны квіток на два дні.

Першыя 100 квіткоў – 30 бел. руб. (прома-кошт)

Астатнія квіткі папярэдне – 35 бел. руб.

Кошт квітка ў дзень фестываля – 40 бел. руб.

Для гасцей фестываля з замежных краін прапануецца прыемны падарунак – зніжка 50% на ўваходны квіток пры набыцці ў дзень мерапрыемства!

Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў – «Купальскі Офіс»!

Больш падрабязная інфармацыя і навіны фестываля «Купальскае Кола 2017» тут:

http://kupalskajekola.com/

https://vk.com/kupalskaje_kola


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM