• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё III Беларускай Трыенале графічнага дызайну

Пачатак: 05.09 (17:00)
“Палац мастацтва”
(Мінск, вул. Казлова, 3)

5 верасня 2019 года а 17-ай гадзіне ў сталічным Палацы мастацтваў (Рэспубліканская мастацкая галерэя, г. Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё III Беларускай Трыенале графічнага дызайну секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў.

III-я Трыенале графічнага дызайну прадстаўляе самыя розныя жанры ў сваёй галіне і шырокі дыяпазон стылявых напрамкаў. На выставе можна ўбачыць плакаты, фірмовыя стылі; дызайн буклетаў, кніг і календароў; манет, праектаў у галіне пошуку графічнай мовы, шрыфтавых гарнітур і паштовых марак – усяго таго, што з'яўляецца аб'ектамі графічнага дызайну.

Прадстаўлена мноства стылёвых і пластычных рашэнняў – канструктывісцкіх і маляўнічых, камп'ютэрных і эксперыментальных.Тэматыка праектаў закранае ўсе сферы грамадскага жыцця сучаснай Беларусі: культурныя, грамадскія, сацыяльныя. Аўтары вядуць візуальны дыялог з гледачамі на мове інтэлектуальнай гульні, вырашаючы функцыянальныя задачы дызайну.

У Трыенале ўдзельнічаюць як вядомыя беларускія дызайнеры-графікі, так і маладое пакаленне прафесіяналаў і студэнтаў. Галоўным крытэрыем адбору экспанатаў на выставу стала высокая планка прафесіяналізму і актуальнасць тэм.

Куратар выставы, мастак, старшыня секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў Сяргей Саркiсаў адзначыў, што пэўная колькасць работ, прадстаўленых на Трыенале графічнага дызайну дэманструе высокі патэнцыял дызайнераў-графікаў і тое, якім мог бы быць беларускі візуальны дызайн, выйшаўшы з выставачнай прасторы ў прастору нашай штодзённасці. Узровень работ на Трыенале дазваляе казаць аб «нацыянальным графічным дызайне», пра ўстойлівыя тэндэнцыі, характэрныя для яго.

Важным для арганізатараў выставы было прадставіць твар сучаснага графічнага дызайну Беларусі, праявіць яго тэндэнцыі і, наколькі магчыма, адказаць на пытанне – ці мае ён прыкметы нацыянальнай ідэнтычнасці школы і ўбудоўваецца ў сусветныя тэндэнцыі ў сваёй сферы.

Выстава працягнецца па 15 верасня 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторак – нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288-15-49; +375 (29) 844-99-68 (МТС); +375 (29) 264-68-48 (МТС).

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/

На нашай старонцы ў Facebookhttps://facebook/com/mastatstva.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM