• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Касмічны пілігрым” Аляксандра Кішчанкі

Пачатак: 06.09 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

6 верасня 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў “Касмічны пілігрым” народнага мастака Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933–1997).

Аляксандр Кішчанка – мастак-інтэлектуал еўрапейскага ўзроўню. Яго творы шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Ён здзейсніў сапраўдны прарыў у сферы выяўленчай культуры сучаснасці. Прыродны талент і сапраўды касмічнае мысленне ён рэалізаваў у Беларусі, на сваёй другой радзіме, дзе пражыў большую частку жыцця. Мастак стаяў ля вытокаў фарміравання школы манументальнага мастацтва ў Беларусі і з’явіўся адным з заснавальнікаў школы нацыянальнага сучаснага габелена. Яго манументальны філасофскі эпас – знакаміты “Габелен веку” – у 1999 годзе быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Не менш ярка раскрылася здольнасць Кішчанкі і як жывапісца-станкавіста, што бліскуча валодаў усімі законамі малюнка, кампазіцыі, колеравай рытмікі. Менавіта гэтая грань таленту мастака дэманструецца на выставе “Касмічны пілігрым”.

У экспазіцыі прадстаўлена жанравая і тэматычная поліфанія станковай творчасці Аляксандра Кішчанкі апошніх дваццаці гадоў жыцця майстра са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і сям’і, а таксама прыватных калекцый. Гэта шматфігурныя кампазіцыі, партрэты, нацюрморты, у якіх закранаецца сацыяльная праблематыка, раскрываюцца тэмы суіснавання ідэальнага Чалавека і Сусвету, пераасэнсоўваюцца біблейскія і міфалагічныя матывы і інш.

Арганізатары выставы ўключылі ў экспазіцыю як вядомыя хрэстаматыйныя палотны майстра, так і творы, што ніколі раней не дэманстраваліся шырокай публіцы. Сярод такіх, напрыклад, карціна “Вайна суветаў” – апошняя праца майстра.

У канцы 1970-х гадоў канчаткова сфарміравалася яго ўласная пластычная сістэма “касмічнай” пабудовы прасторы, якую ён сам назваў “усяленскім рэалізмам”, заснаваным на ўзаемадзеянні двух пачаткаў: сімволікі, уласцівай прыёмам манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, і рэалістычнай пераканаўчасці станковага твора.

У карцінах Кішчанка выступае сапраўдным дэміургам, рэжысёрам уласнага “ўсяленскага” спектакля на планетарнай сцэне, дзе на роўных “іграюць” свае ролі і людзі, і персанажы, і прадметы, і сродкі выразнасці. Майстру ўдалося дасягнуць дасканалай мастацкай формы, у якой ідэальна ўвасобілася яго асноўная думка: штодзённасць можа стаць сапраўднай стартавай пляцоўкай творчага касмізму. Маштаб мыслення дазваляў мастаку востра адчуваць актуальныя праблемы эпохі і ўвасабляць ідэі ўласцівай толькі яму паэтыка-філасофскай пластычнай мовай.

Аляксандр Кішчанка адносіцца да той катэгорыі геніяў, якія апярэджваюць свой час на шмат дзесяцігоддзяў. Думаецца, што многія знаходкі мастака ў прасторы пластычных мастацтваў і сёння па-сапраўднаму не асэнсаваны. Гэта тое імя, якім беларусы могуць і павінны ганарыцца. Яго творчасць захапляе, бударажыць свядомасць. Яна падштурхоўвае да роздуму і нараджае ў душы найбагатую эмацыянальную палітру...

Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка 2019 года.

Куратар: Наталля Сяліцкая, вядучы навуковы супрацоўнік

аддзела сучаснага беларускага мастацтва;

тэлефон: +375 17 328 68 36


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM