• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё Другой выставы керамікі “Між рукамі і полымем”

Пачатак: 18.03 (17:00)
Галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1)
Кошт: Уваход вольны

18 сакавіка а 17 гадзіне запрашаем у мастацкую галерэю “Універсітэт культуры” на адкрыццё Другой выставы керамікі “Між рукамі і полымем”. Выстава ініцыявана Грамадскім аб’яднаннем “Гільдыя керамістаў”.

Першая выстава керамікі “Між рукамі і полымем” адбылася ў студзені 2018 года. Яна стала першым мерапрыемствам Грамадскага аб’яднання “Гільдыя керамістаў” і не мела дакладнай тэмы, паколькі адной з асноўных мэт яе было прадставіць гледачу не толькі сучасную кераміку, але і, у першую чаргу, акцэнтаваць увагу на асобах – стваральніках гэтых работ, сярод якіх былі знакамітыя керамісты, выкладчыкі, а таксама і тыя, хто толькі пачынае свой шлях у мастацтве керамікі, хто займаецца керамікай у вольны час.

Другая выстава “Між рукамі і полымем” працягвае з дапамогай прадстаўленых экспанатаў знаёміць гледачоў з керамістамі не толькі як з мастакамі, але і як з асобамі. Сёлета прапанавалі мовай выяўленчых сродкаў керамікі раскрыць тэму “Маскі”, пры гэтым майстры былі вольныя трактаваць яе па сваім меркаванні.

Выставачны праект напоўнены арыгінальнымі работамі майстроў-керамістаў Беларусі, якія ў большасці сваёй былі створаны спецыяльна для гэтай выставы. У экспазіцыі прадстаўлены варыяцыі рытуальных, абрадавых, тэатральных, карнавальных масак. Наведвальнікі ўбачаць не толькі прыклады масак у звыклым для нас разуменні (у выглядзе накладак на твар), а таксама посуд, інтэр’ерную кераміку, скульптуры, арт-аб’екты і інш.

На працягу жыцця мы пастаянна сутыкаемся з рознымі “маскамі” – уласнымі і чужымі сацыяльнымі ролямі, ілюзіямі і ўяўленнямі пра кагосьці альбо штосьці. Мяняюцца ў залежнасці ад часу, месца, абставін, настрою рысы твару… На выставе ў наведвальнікаў будзе магчымасць паразважаць пра трансфармацыі і пра тое, што хаваецца за тым ці іншым вобразам. Нашы экскурсаводы будць рады пагутарыць з гасцямі, распавесці аб прадстаўленых работах і майстрах, якія іх стварылі, падзяліцца сакрэтамі тэхналогіі.

Ключавымі мерапрыемствамі будуць творчыя сустрэчы з майстрамі, керамістамі, мастакамі па фарфоры, вядомымі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, а таксама майстар-класы па лепцы з гліны і роспісе керамічных вырабаў. З праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца па хэштэгам #праграма_міжрукамііполымем2019, #программа_міжрукамііполымем2019.

Выстава “Між рукамі і полымем: Маскі” будзе цікава як аматарам сучаснага мастацтва, так і прафесіяналам, а таксама тым, хто жадае пашырыць свой кругагляд і навучыцца разумець прадметы мастацтва і іх каштоўнасць.

Куратары: мастацтвазнаўца Соф’я Сівер-Духоўнікава (+375 29 850-08-67),

старшыня ГА “Гільдыя керамістаў” Святлана Цап (+375 29 674-93-12).

Выстава будзе працаваць з 18 па 30 сакавіка 2019 г.

Аўторак – субота: 11.00 – 19.00.

Адрас Мастацкай галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM