• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё персанальнай выставы Антаніны Петрыкоўскай “Great Britain”

Пачатак: 28.08 (17:00)
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1)
Кошт: Уваход вольны

28 жніўня 2018 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Антаніны Петрыкоўскай “Great Britain”.

Антаніна Петрыкоўская нарадзілася і вырасла ў Казахстане. Вучылася ў Маскве, атрымала спецыяльнасць інжынера-электроніка, па размеркаванні прыехала ў Мінск у 1988 г. і засталася жыць ў Беларусі. Скончыла курс прадусара ў Міжнародным навучальным медыяцэнтры ў Даніі. Працавала пры Беларускім саюзе кінематаграфістаў у камандзе па арганізацыі Міжнародных жаночых фестываляў у 1995-1998 гг., у Міжнародным грамадскім аб’яднанні жанчын “Інтэрфорум” у якасці мэнэджэра культурных праектаў. На працягу 6 гадоў распрацоўвала праекты для прадстаўніцтва ААН у Беларусі. У 2003-2004 гг. выступала ініцыятарам і арганізатарам  Міжнароднага дзіцячага фестывалю “Крыштальны бусел”. Да 2007 г. была прадусарам фестывалю ў Фондзе па выяўленні і падтрымцы талентаў трэцяга тысячагоддзя.

Антаніна Петрыкоўская з’яўляецца членам Міжнароднай арганізацыі “Еўразійская Творчая Гільдыя” (Eurasian Creative Guild (London)). У дадзены момант Гільдыя займаецца арганізацыяй двух персанальных выстаў Антаніны ў Кентэрберыйскім саборы і Дэване.

З самага дзяцінства любімым заняткам Антаніны, да якога выяўляліся схільнасці, было маляванне, якое потым стала неад’емнай часткай жыцця. Асноўнай тэмай мастачкі з’яўляецца гістарычная Вялікабрытанія, захапленне якой пачалося з нечаканага запрашэння ад сяброўкі, якая там жыла.

У 2018 г. Антаніна выдае кнігу “Вялікая Брытанія. Уражанні і інтэрпрэтацыі” (асобнікі падораны Нацыянальнай бібліятэцы і галоўным рэгіянальным бібліятэкам Беларусі, Міністэрству замежных спраў Беларусі, арганізацыі National Trust (UK)).

З гэтай мэтай былі арганізаваны выставы ў Ратушы Мінска і некалькіх беларускіх галерэях. Зараз пры садзейнічанні выдавецтва Hertfordshire Press плануецца выданне чарговай кнігі, прысвечанай Вялікабрытаніі. Антаніна Петрыкоўская стала адзінай беларускай мастачкай, якую запрасілі ўдзельнічаць у першым Great British Festival у Мінску, арганізаваным Пасольствам Вялікабрытаніі ў Беларусі.Карціны Антаніны Петрыкоўскай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Вялікабрытаніі. Пейзажы выкананы ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым яны рамантычныя і паэтычныя па настроі, поўныя святла і паветра, любові да старой Англіі. Мастачка заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва і гатова падтрымаць праекты, звязаныя з папулярызацыяй англійскай гісторыі і культуры.

Выстава працягнецца да 9 верасня 2018 года.

Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),
галерэя “Універсітэт культуры”, тэл. 327-26-12,

Марына Аляксандраўна (дырэктар) +375 29 350 40 45


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM