• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа”

Пачатак: 15.03 (17:00)
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
(Мінск, пл. Свабоды, 15)

15 сакавіка 2018 г. а 17-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
(пл. Свабоды, 15) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа”.

У 2016 годзе адзначалася 150 гадавіна нараджэння Браніслава Пілсудскага (1866-1918). З гэтай нагоды Татраўскі Музей імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ падрыхтаваў часовую выставу, прысвечаную асобе гэтага незвычайнага чалавека – выгнанніка, выбітнага вучонага, даследчыка і музейшчыка. Цяперашні, ужо чацвёрты паказ выставы, праходзіць у Музеі гісторыі горада Мінска і гэтым разам прыпадае на сотую гадавіну смерці Браніслава Пілсудскага. Гэта выстава – вынік супрацоўніцтва Польскага Інстытута ў Мінску, Татраўскага музея ў Закапанэ і Музея гісторыі горада Мінска.

Браніслаў Пілсудскі нарадзіўся 2 лістапада 1866 года ў маёнтку Зулаў, што знаходзіцца ў свянцянскім (швянцоніскім) павеце ў Літве. У 1877 годзе сям’я Пілсудскіх пераехала ў Вільню. За ўдзел у змове, мэтай якой быў замах на цара Аляксандра ІІІ, расійскія ўлады прыгаварылі Браніслава Пілсудскага да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена пятнаццаццю гадамі катаргі. Ён быў высланы на Сахалін, выспу катаржнікаў, дзе зацікавіўся культурай карэннага насельніцтва. Як навуковец-самавук ён даследаваў жыццё, мову, норавы, духоўную культуру і традыцыі плямён, што апынуліся ля мяжы вымірання, – айнаў, ніўхаў (гілякоў) і оракаў. Дзякуючы яго працы стала магчымым  стварэнне асноў для важных этналагічных і моўных даследаванняў.

Пасля вяртання ў Польшчу Браніслаў Пілсудскі з перапынкамі жыў у Закапанэ (1906-1914), дзе даследаваў фальклор прытатраўскага рэгіёна, а таксама спрычыніўся да развіцця Татраўскага Музея імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ. Юльюш  Збароўскі, шматгадовы дырэктар гэтай установы, бачыў у асобе Браніслава Пілсудскага першага ў Падгалі сучаснага этнографа, выбітнага музейшчыка і піянера этнаграфічных даследаванняў у рэгіёне і для рэгіёну.

Навуковую спадчыну Браніслава Пілсудскага цэняць вучоныя ўсяго свету, неаднаразова ладзіліся міжнародныя навуковыя сесіі, прысвечаныя яго дасягненням. З 1998 года выдаецца Збор твораў Браніслава Пілсудскага пад навуковай рэдакцыяй прафесара Альфрэда Францішка Маевіча.

Выстава “Браніслаў Пілсудскі. 1866-1918” паўстала са збораў Татраўскага музея імя доктара Тытутса Халубіньскага ў Закапанэ, Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку, Гарадскога музеяў Жорах, Бібліятэкі Польскай акадэміі ведаў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Цэнтра татраўскай дакументацыі імя Зоф’і Радваньскай-Парыскай і Вітальда Хенрыка Парыскага Татраўскага нацыянальнага парка, а таксама з калекцый прыватных асоб.

Выстава працягнецца да 13 мая 2018 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка
    Гісторыя
    «Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях
    Грамадства
    «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» выкінулі з «Белсаюздрука». Наша Ніва просіць аб салідарнасці

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM