• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Дзве памяці адной вайны”

Пачатак: 16.08 (16:00)
Дом-музей I съезда РСДРП
(Мінск, п-т Независимости, 31А)

16 жніўня а 16-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з’езда РСДРП” адбудзецца адкрыццё выставы “Дзве памяці адной вайны”, падрыхтаванай сумесна з Народным Саюзам Германіі па догляду за ваеннымі магіламі.

У 2018 годзе спаўняецца сто гадоў з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны. 3 сакавіка 1918 года ў Брэст-Літоўску прадстаўнікамі Савецкай Расіі з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Асманскай імперыі і Балгарскага царства) – з другога, быў падпісаны мірны дагавор, а 11 лістапада складзена дамова аб спыненні ваенных дзеянняў паміж Антантай і Германіей у французскім рэгіёне Пікарды, недалёка ад горада Камп’ен.

Беларусь на працягу трох гадоў знаходзілася ў эпіцэнтры ваенных і палітычных падзей, звязаных з вайной. Ужо ў пачатку 1914 года беларуская зямля стала арэнай галоўных баявых дзеянняў. Тысячы яе жыхароў былі мабілізаваны ў дзеючую армію, астатняе насельніцтва прыцягвалася на абарончыя работы.

Вайна закранула практычна кожную сям’ю па абодва бакі фронту. Сёння нам вельмі важна захаваць памяць пра тысячы салдат, якія загінулі на палях Першай сусветнай вайны.

На выставе, якая створана ўдзельнікамі беларуска-нямецкага моладзевага валанцёрскага лагера, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з ўспамінамі сведак Першай сусветнай вайны, фотадакументамі, а таксама творчымі працамі дзяцей з Беларусі і Германіі, прысвечанымі гістарычным падзеям і асобам першай паловы ХХ стагоддзя.

Таксама ў экспазіцыі будзе прадстаўлена філатэлістычная калекцыя (паштовыя маркі розных краін перыяду 1914 – 1918 гг.).

 

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

domusmuseum, domusmuseum


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM