• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Лісты з нябёсаў”

Пачатак: 22.02 (17:00)
Палацы мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)

22 лютага 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё выставы памяці сябраў творчай суполкі “Пагоня” і іншых секцый Беларускага саюза мастакоў “Лісты з нябёсаў”.

Нядаўна творчая суполка “Пагоня” адзначыла 25-гадовы юбілей з часу ўтварэння. Гэта нямалы тэрмін для існавання аб’яднання людзей, кожны з якіх унікальная асоба, талент і характар. Прычынай такой доўгатэрміновай еднасці з’яўляецца агульная платформа для творчай дзейнасці. У першую чаргу гэта жаданне ўвасобіць праз мастацтва Краіну Беларусь, гэта рэканструкцыя забытых і паўзабытых старонак яе гісторыі і дасягненняў культуры з тым, каб увесь свет ведаў пра багатую спадчыну беларускага народа ў прасторы часу.

Сярод сяброў суполкі “Пагоня” жывапісцы і графікі, дызайнеры і скульптары, аўтары мастацкага фота, мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацтвазнаўцы. На жаль, не ўсе дачакаліся слаўнага юбілею. Значная частка нашых дарагіх сяброў адыйшла ў іншы свет. У бальшыні выпадкаў – гэта лідары, выдатныя прадстаўнікі мастацтва Беларусі, дзейнасць якіх з’яўляецца гонарам айчыннай культуры другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст ст. Многія з гэтых творцаў былі заснавальнікамі суполкі “Пагоня” і выдатнымі яе прадстаўнікамі. Гэта Яўген Кулік, Уладзімір Сулкоўскі, Віктар Маркавец, Пётр Драчоў, Міхась Раманюк, Віктар Шматаў, Віктар Сташчанюк, Пётр Шарыпа і іншыя.

На выставе будуць паказаныя і творы славутых майстроў, аднадумцаў суполкі “Пагоня” Уладзіміра Стэльмашонка, Арлена Кашкурэвіча,  Гаўрылы Вашчанкі, Аляксандра Кішчанкі, Анатоля Бараноўскага, Леаніда Марчанкі, Антона Бархаткова, Івана Дмухайлы, Аляксея Пятрухны, Міхася Рагалевіча, якія неаднаразова бралі ўдзел у выставах і мастацкіх акцыях нашага аб’яднання.

Творчая спадчына нашых паплечнікаў, тых, хто прысвяцілі сябе служэнню Бацькаўшчыне, вартыя нашай увагі і пашаны, памяці на старонках гісторыі мастацтва Беларусі.  Выстава “Лісты з нябёсаў”  светлы напамін пра гэта.

Мастацтвазнаўца, сябра суполкі “Пагоня”

Таццяна Маркавец-Гаранская

Куратар выставы: Таццяна Гаранская +375293196305

Каардынатар выставы: старшыня суполкі “Пагоня” Ігар Марачкін +375297720290

Тэрмін правядзенне выставы: з 22 па 28 лютага 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM