• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы Лявона Грышука “Дабравесце”

Пачатак: 20.07 (17:00)
Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў
(Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)

20 ліпеня 2016 года (серада) у Палацы мастацтва адкрыецца выстава вядомага беларускага мастака-“імпрэсіяніста” Лявона Грышука “Дабравесце”.

Тэмы выставы – плэнерныя пейзажныя кампазіцыі, асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі і Добрая вестка (эвангельскія сюжэты) – адлюстроўваюць лёс мастака, пераплятаюцца з лёсам краіны і разам ствараюць непаўторны беларускі свет.

Пейзажныя палотны Лявона Грышука абуджаюць шчымлівае замілаванне да болю блізкімі, але ўжо недасяжнымі вобразамі роднага краю, нагадваюць летуценныя ўспаміны дзяцінства, за якія хочацца ўхапіцца, але яны незваротна знікаюць. Дынамічныя, імкнучыяся ўвысь вобразы прыроды, створаныя мастаком, кантрастуюць з, падавалася б, фізічна статычнай, без адзінага подыху ветра, цішынёй. Пакінутыя хаткі, ўрослыя ў навакольны лес, луг і неба, незвычайным чынам перадаюць гледачу перажыванне тугі і страчанасці, а разам з тым гарманічнага яднання прыроды і дзейнасці чалавека, і глыбокай любові да роднай краіны.

Цішыня і тужлівы супакой пейзажнай серыі набываюць асаблівую вартасць ў кантрасце з чарнобыльскімі сюжэтамі. Чарнобыльская катастрофа, сумны юбілей якой быў адзначаны ў гэтым годзе, назаўсёды змяніла жыццё Лявона Грышука. Мастак, які захапляўся прыгажосцю жывога, трапіў у самы эпіцэнтр разбурэння, якое несла смерць. Ён быў адным з тых, хто пасля аварыі працаваў на даху ўзарванага энергаблока. Вочы мастака бачылі самае “пекла” – цемру рэактара, з якога выпраменьваліся сотні тысяч рэнтген. Ягоныя рукі ў звычайных будаўнічых пяльчатках пераносілі аскепкі радыёактыўнага графіту. Чарнобыльскія творы Лявона Грышука заслугоўваюць таго, каб стаць сімваламі, якія алюстроўваюць масштаб трагадыі, але яны нялёгка даюцца яму, бо прымушаюць наноў перажываць боль і страту сяброў.

Біблійныя тэмы адкрылі новы этап жыцця і творчасці мастака. Добрая вестка пра Ісуса Хрыста і прыход да Бога сталі выратавальнымі для Лявона Грышука, які пасля працы ліквідатарам пакутваў ад дэпрэсіі і шматлікіх хваробаў.

Вобразы дабра і зла ў яго творах не прамаляваны дэталёва, яны пададзены размыта, як нярэдка размыты нашыя ўяўленні пра добрае і злое. Колерныя рашэнні прымушаюць задумацца, яны ствараюць атмасферу, але іх цяжка будзе паўнавартасна прачытаць без разумення хрысціянскага вучэння, што, безумоўна, падштурхне цікаўнасць наведвальнікаў.

Можна сказаць, што менавіта біблійная тэма выставы “Дабравесце” аб’яднала, склала ў цэласную мазаіку прыгажосць беларускіх краявідаў, якая створана Богам, непапраўную бяду, якая прыйшла праз грэх і саманадзейнасць чалавека, і прапанавала выйсце – навяртанне і  выратаванне праз веру ў жывога Бога.

Узнятыя тэмы, тэхніка, якую выкарыстоўвае мастак, яго развагі, жыццёвы вопыт і каштоўнасці, якія адлюстраваны ў прадстаўленых палотнах, робяць выставу надзвычай актуальнай і цікавай як для беларускага, так і замежнага гледача.

Адкрыццё выставы Лявона Грышука “Дабравесце” адбудзецца а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, г. Мінск, вул. Казлова, д. 3).

У мерапрыемстве возьмуць удзел вядомыя мастакі, крытыкі, музыкі і святары.

Выстава будзе працаваць з 20 ліпеня па 7 жніўня 2016 года штодзень, апрача панядзелка з 11.00 да 19.00.

Лявон Грышук нарадзіўся 02.05.1951 г. у вёсцы Глінкі Мінскай вобл. Скончыў дзіцячую мастацкую студыюС. П. Каткова, Рэспубліканскую мастацкую школу, Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава  ў 1976 г. Служыў у Арміі. Узнагароджаны медалём за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Сябра Саюза мастакоў Беларксі. Удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Працы знаходзяцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях у нашай краіне і за яе межамі.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    Замежжа
    «У музеях ёсць трафеі з «Пагоняй». Шукаем сляды беларускай гісторыі ў Швецыі
    Тэатр
    У гродзенскім драмтэатры не працягнулі кантракт з актрысай, якая ўдзельнічала ў запісе ў падтрымку звольненых калегаў
    Грамадства
    «Першая скрыпка пратэстаў». Сьпявачка зьехала ад перасьледу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу
    Грамадства Каранавірус
    У Віцебску звальняюць лекара-рэаніматолага, які першым у Беларусі сумленна казаў пра ковід
    Грамадства
    Супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка пачатая крымінальная справа
    Літаратура
    Таня Скарынкіна і Ева Вежнавец. Жанчыны не здаюцца і выдаюць кнігі
    Грамадства
    «Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы
    Літаратура «Словы мацней»
    «Словы мацней»: Раман Абрамчук чытае Максіма Гарэцкага
    Літаратура
    Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»
    Грамадства
    «Мы глядзім не на пратэст, а на фармаваньне нацыі» — фатограф Зьміцер Брушко аб’яднаў свае здымкі з 2020-га з фатаздымкамі бацькі з 1990-х
    Краіна
    «Нас правяралі сем інстанцый». Мясцовыя ўлады хочуць знесці старадаўнія пабудовы пад Гальшанамі, уладальнік марыць пра скансэн
    Грамадства
    Закрылася берасцейская крама нацыянальных сувеніраў «Князь Вітаўт»

Афіша

  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 03.03 19:00Мова Нанова: беларускі бестыярый
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Шляхам Максіма Гарэцкага
    • Віктар Марціновіч: Забароненыя абаронцы
    • Палацы Брэсцкай вобласці

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM