• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы мастака Алега Скавародкі «Паэзія колеру»

Пачатак: 04.10 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

4 кастрычніка 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы мастака з Віцебска Алега Аляксандравіча Скавародкі (нар. 1948) «Паэзія колеру», прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 твораў жывапісу з калекцыі аўтара, большасць з якіх створаны ім за апошнія 15 гадоў. Экспанаванне выставы пройдзе з 5 кастрычніка па 4 лістапада 2018 года.

Творчасць Алега Аляксандравіча Скавародкі – асаблівая з’ява ў беларускім мастацтве. У яго працах удала спалучаюцца традыцыі класічнай і авангарднай мастацкіх школ, адчуваецца ўплыў мадэрну, імпрэсіянізму. Мастак працуе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны, партрэта. Творам Алега Аляксандравіча ўласціва філасофская трактоўка вобразаў, паэтычнае ўзвышша, лірызм. Пейзажы, што займаюць цэнтральнае месца ў творчай спадчыне майстра, захапляюць тонкім, чулым стаўленнем да роднай прыроды.

Жывапісную манеру Алега Аляксандравіча Скавародкі адрознівае сакавітасць фарбаў, адкрыты колеравы кантраст, буйны рытмічны мазок, фактурная прапрацоўка паверхні палатна. Інтэнсіўнымі колеравымі спалучэннямі мастак смела абагульняе форму, выбудоўвае мастацкую прастору, задае рытм.

Беларускі жывапісец Алег Аляксандравіч Скавародка нарадзіўся 5 кастрычніка 1948 года ў в. Асьё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1972). Вучыўся ў Фелікса Фёдаравіча Гумена, Леаніда Яўсеевіча Дзягілева, Альберта Васільевіча Някрасава. Пачаў актыўную выставачную дзейнасць з 1976 года ў якасці ўдзельніка шматлікіх калектыўных выстаў і міжнародных пленэраў. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1986). Двойчы, у 1991–1994 і 2003–2008 гг., выбіраўся старшынёй Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Працы Алега Аляксандравіча Скавародкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск), Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Віцебскім мастацкім музеі, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі (Гомель), Лепельскім раённым краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў прыватных зборах Беларусі, Расіі, Ізраіля, Германіі, Францыі, Галандыі, Англіі, Польшчы, Турцыі, Індыі і інш.

Куратар выставы – Святлана Анэйка, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM