• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё выставы партрэта “Псіхалогія вобаза”

Пачатак: 07.06 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)

7 чэрвеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай выставы партрэта “Псіхалогія вобаза”.

Партрэтны жанр у выяўленчым мастацтве, мабыць, самы складаны, які патрабуе не толькі тэхнічнага майстэрства, дакладнага кампазіцыйнага і колеравага вырашэння, але і ўмення паглыбіцца ва ўнутраны свет чалавека, стаць сапраўдным псіхолагам, які тонка адчувае асобу мадэлі. Партрэт не толькі адлюстроўвае індывідуальнасць чалавека, але і асаблівасці самаго аўтара. Кожны партрэт у пэўнай ступені “аўтапартрэцен”. Мастак ужываецца ў аблічча мадэлі, дзякуючы чаму спасцігае яго духоўную сутнасць.

На выставе прадстаўлены жывапісныя, графічныя, скульптурныя партрэты, а таксама партрэты, выкананыя мастакамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У кампазіцыях выкарыстоўваюцца элементы мастацкіх канцэпцый розных накірункаў, аўтары імкнуцца ў той ці іншай ступені пераасэнсаваць традыцыі і дасягненні як беларускага, так і сусветнага мастацтва. У характары трактоўкі партрэта пераважае выяўленне асаблівых рысаў чалавека, спробы перадаць складанасць яго асобы, адысці ад ілюстрацыйнасці.

У экспазіцыі шырока прадстаўлены інтымны партрэт, вельмі індывідуалізаваны, часта вырашаны ў лірычным накірунку. Гэта партрэты родных, блізкіх, сяброў. У асноўным працы з ужываннем сінтэзу партрэтнага і жанравага пачатку, актыўным выкарыстаннем выразных магчымасцяў фону, прыёмаў стылізацыі.

Важным напрамкам партрэтнага жанру, выступае аўтапартрэт, шырока прадстаўлены на выставе. Аўтапартрэтныя працы адрознівае высокая шчырасць, імкненне да рэфлексій і філасофскіх разважанняў аб сэнсе жыцця.

Высокую цікавасць у аўтараў выклікае гістарычны партрэт. Мастакі звяртаюцца да вобразаў нацыянальных герояў, вядомых дзеячаў культуры. Важнае месца ў творчасці беларускіх мастакоў займаюць вобразы Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Вітаўта, Семяона Полацкага, Кастуся Каліноўскага, Тадэўша Касцюшкі, Максіма Багдановіча і інш. Пры гэтым, мастакі скрозь прызму гісторыі, імкнуцца асэнсаваць сённяшні дзень.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць партрэты з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Гэта працы прызнаных майстроў беларускага мастацтва – Гаўрыілы Вашчанкі, Аляксандра Кішчанкі, Уладзіміра Стальмашонка, Мая Данцыга і інш. Некаторыя творы напісаны ў манеры «суровага стылю», з яго рэзкай актывізацыяй колеру, малюнка, кампазіцыі, якія адлюстроўваюць актыўнае праламленне мастакамі рэальнасці, эмацыянальнасць, суб’ектыўнасць творчасці.

Тэрмін правядзенне выставы: з 7 па 25 чэрвеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM